Адкрыць галоўнае меню
Славутасць
Калона Жыгімонта III Вазы
польск.: Kolumna Zygmunta
Kolumna Zygmunta.jpg
52°14′50″ пн. ш. 21°00′48″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1644
Вышыня 22 м
Матэрыял бронза, граніт[1] і мармур[1]

Калона караля Жыгімонта
Калона
Статуя караля
Паваленая статуя ў 1945 годзе

Калона караля Жыгімонта (польск.: Kolumna Zygmunta III Wazy, Kolumna Zygmuntowska) — помнік каралю Жыгімонту III на плошчы перад Каралеўскім палацам у Варшаве.

ГісторыяПравіць

Калона была ўстаноўлена ў 1643—1644 гадах у якасці дара караля Уладзіслава IV у гонар яго бацькі, па праекце Аўгустына Лочы і Канстанціна Тэнкала. Статуя была створана Клементэ Молі і адлітая з бронзы каралеўскім ліцейнікам Даніілам Тымам.

Статуя адлюстроўвае караля ў рыцарскіх даспехах. У правай руцэ трымае крывую шаблю, левай рукой абапіраецца на крыж.

Ствол калоны, першапачаткова выраблены з мяккага кангламерату, быў у 1885—1887 гадах заменены ствалом з граніту.

Падчас Варшаўскага Паўстання калона была павалена. Яна была адноўленая ў 1949 годзе (адсутнічыя элементы узнавіў скульптар Юзаф Газы[2][3]). Быў выраблены новы ствол з граніту, пастаўленага стшэгомскім кар'ерам у Сілезіі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 12 мая 2018.
  2. H. Sygietyńska, Kamień w architekturze i rzeźbie Warszawy, с. 105.
  3. J.Górski, Warszawa w latach 1944–1949. Odbudowa, с. 420.

ЛітаратураПравіць

  • Górski J., Warszawa w latach 1944–1949. Odbudowa, Warszawa 1988. ISBN 9788301033224.
  • Sygietyńska H., Kamień w architekturze i rzeźbie Warszawy, Warszawa 1978.

СпасылкіПравіць