Франц Іозеф Гайдн

Франц Іозеф Гайдн[8] (ням.: Joseph Haydn; 31 сакавіка 1732 — 31 мая 1809) — аўстрыйскі кампазітар, прадстаўнік венскай класічнай школы, адзін з заснавальнікаў такіх музычных жанраў, як сімфонія і струнны квартэт.

Іозеф Гайдн
ням.: Joseph Haydn
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Франц Іозеф Гайдн
Дата нараджэння 31 сакавіка 1732(1732-03-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1809(1809-05-31)[3][4][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна  Аўстрыйская імперыя
Бацька Mathias Haydn[d]
Жонка Anna Haydn[d]
Музычная дзейнасць
Педагог Nicola Porpora[d]
Прафесіі кампазітар, дырыжор, музыказнавец, піяніст
Інструменты арган[d] і фартэпіяна
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Paul Wranitzky[d], Friedrich Kalkbrenner[d], Marianna Martines[d], Ignaz Pleyel[d], Franciszek Lessel[d], Antonín Kraft[d], Antonín Vranický[d], Jean-Baptiste Krumpholz[d], Sigismund von Neukomm[d] і Людвіг ван Бетховен
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў аўстрыйскім сяле Рораў, недалёка ад мяжы з Венгрыяй. У 1737 годзе бацькі адправілі яго да сваякоў у горад Гайнбург-на-Дунаі, дзе Ізеф пачаў вучыцца харавым спевам і музыцы. У 1740 г. Іозефа заўважыў Георг фон Ройтэр, дырэктар капэлы венскага сабора св. Стэфана. Ройтэр узяў таленавітага хлопчыка ў капэлу, і той на працягу дзевяці гадоў спяваў у хоры.

У 1749 годзе Іозеф пайшоў з хору і зрабіўся свабодным музыкам. Наступны дзесяцігадовы перыяд быў для яго вельмі цяжкім. Іозеф браўся за розную працу, у тым ліку быў служкам італьянскага кампазітара Ніколі Парпора. Паралельна ён імкнуўся кампенсаваць прабелы ў сваёй музычнай адукацыі. Да гэтага перыяду адносіцца і напісанне першай оперы Гайдна.

У 1759 годзе кампазітар атрымлівае пасаду капельмейстра пры двары графа Карла фон Морціна. Пад кіраўніцтвам Гайдна ўзнік невялікі аркестр, для якога кампазітар напісаў свае першыя сімфоніі. У 1760 годзе Гайдн ажаніўся з Марыяй-Ганнай Келер.

 
Рукапіс Гайдна

У 1761 годзе Гайдна бяруць другім капэльмайстрам пры двары князёў Эстэрхазі, адной з самых уплывовых і магутных арыстакратычных сем’яў Аўстра-Венгрыі. Пасля смерці ў 1766 г. першага капельмейстра, Грэгары Вернера, яго пасаду атрымлівае Гайдн. За амаль трыццацігадовую кар’еру пры двары Эстэрхазі кампазітар склаў вялікую колькасць твораў.

У 1781 г., падчас знаходжання ў Вене, Гайдн пазнаёміўся і пасябрыўся з Моцартам. У апошнія гады жыў у Вене. У 1792 годзе ён знаёміцца з Бетховенам і бярэ яго ў вучні. Памёр Іозеф Гайдн 31 мая 1809 у Вене.

Ацэнка творчасці правіць

Стыль Гайдна арганічна звязаны з культурай Вены, што сплаўляецца ў сабе італьянскія, паўднёва-нямецкія і іншыя культурныя традыцыі. Музычная культура была прадстаўлена трыма значнымі пластамі — строгі паліфанічны стыль царкоўнай музыкі, італьянскі оперны стыль і гарадскі фальклор. Гэтыя пласты сталі фактарам фармавання індывідуальнага аўтарскага стылю Гайдна. Сам кампазітар лічыў, што больш за ўсё на яго паўплываў Карл Філіп Эмануіл Бах, сын І. С. Баха.

Творчасць Гайдна ахоплівае шырокі спектр жанраў. У Германіі і Аўстрыі Гайдн зрабіўся вядомым дзякуючы сваім араторыям — «Стварэнне свету» і «Пары года». Затое ў ЗША, Англіі і Францыі найбольш папулярныя яго сімфанічныя творы. Хоць сімфанічныя цыклы пісаліся і да Гайдна, лічыцца, што менавіта Гайдн падсумаваў і падняў на новы якасны ўзровень досвед папярэднікаў, адкрыўшы новую эпоху ў развіцці жанру сімфоніі.

У камернай музыцы Гайдн лічыцца заснавальнікам жанру струннага квартэту. 83 квартэты Гайдна напісаныя для пастаяннага складу выканаўцаў (2 скрыпкі, альт і віяланчэль) маюць 4-часткавую (Алегра ў санатнай форме, павольная частка, менуэт і фінал або Алегрэ, менуэт, павольная частка і фінал) або 5-часткавую форму (Алегрэ, менуэт, павольная частка, менуэт і фінал.

Адкрыццём Гайдна лічыцца таксама форма ронда-санаты, у якой прынцыпы санатнай формы (экспазіцыя, распрацоўка, рэпрызы) зліваюцца з прынцыпамі ронда (А-У-С-А ці А-В-А-С-А-В-А). Фіналы позніх інструментальных твораў напісаныя менавіта ў гэтай форме. Аркестравы ліст Гайдна выяўляе паступовае паслабленне сувязі са старой тэхнікай basso continuo, у якой клавішны інструмент або арган запаўняў акордамі гукавую прастору і ўтваралі «шкілет», на які накладвалася іншыя лініі сціплых тагачасных аркестраў.

Па словаў Джэймса Вебстэра, «Гайдн меў поспех ва ўсіх музычных жанрах. Ён шырока вядомы як „бацька сімфоніі“ і яшчэ больш справядліва было б назваць Гайдна бацькам струннага квартэта; ні адзін з іншых кампазітараў не наблізіўся да такога спалучэння прадуктыўнасці, якасці і гістарычнага значэння ў гэтых жанрах».[9]

Творы правіць

Поўны каталог твораў Гайдна быў складзены нідэрландскім музыказнаўцам Энтані ван Хобокен. У гэтым каталогу творы Гайдна рассартыраваныя ў 31 катэгорыю ў адпаведнасці з жанрам. Катэгорыі пазначаюцца рымскімі лічбамі. Кожнаму твору таксама прадстаўлены свой нумар ўнутры катэгорыі, які адбіваецца арабскімі лічбамі.

Сімфонія № 101, 2-я частка

Сімфонія № 101, 2-я частка


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

Саната 54, Hoboken XVI:40 1-я частка

Саната 54, Hoboken XVI:40 1-я частка


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

Саната 54, Hoboken XVI:40 2-я частка

Саната 54, Hoboken XVI:40 2-я частка


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

Канцэрт для віяланчэлі з аркестрам рэ мажор

Канцэрт для віяланчэлі з аркестрам рэ мажор


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

Канцэрт для віяланчэлі з аркестрам рэ мажор, 3-я частка

Канцэрт для віяланчэлі з аркестрам рэ мажор, 3-я частка


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

Вакальныя творы правіць

  • 24 оперы
  • Араторыі
    • «Стварэнне свету»
    • «Пары года»
  • 14 імшаў

Сімфанічная музыка правіць

  • 104 сімфоніі, у тым ліку
  • Канцэрты:
  • 20 канцэртаў для фартэпіяна з аркестрам
  • 9 канцэртаў для скрыпкі з аркестрам
  • 6 канцэртаў для віяланчэлі з аркестрам
  • 16 канцэртаў для іншых інструментаў (у тым ліку для басэтлі, барытон, флейты, валторны)

Камерная музыка правіць

  • 83 квартэты,
  • 12 санат для скрыпкі і фартэпіяна
  • 77 струнны квартэт
  • 6 дуэтаў для скрыпкі і альта
  • 30 трыо для струнных інструментаў
  • 35 трыо для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі

52 фартэпіянныя санаты

Зноскі

  1. f. h. Joseph Haydn // Encyclopædia Britannica: dictionary of arts, sciences, and general literature — 9 — 1875. — Т. XI. — С. 538–541.
  2. W. H. Ha. Haydn, Franz Joseph // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 13. — P. 109–111.
  3. Joseph Haydn // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Joseph Haydn // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. а б Dr. Constant v. Wurzbach Haydn, Franz Joseph // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 8. — S. 108.
  6. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  7. Гайднъ // Энциклопедический лексиконСПб.: 1838. — Т. 13. — С. 102–103.
  8. Напісанне імя і прозвішча Франц Іозеф Гайдн у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.4., Мн., 1997, С.437.
  9. Online edition, article «Joseph Haydn»; downloaded Feb 3, 2007

Літаратура правіць

  • Кремлев Ю. А. Йозеф Гайдн. Очерк жизни и творчества. М., 1972
  • Новак Л. Йозеф Гайдн. Жизнь, творчество, историческое значение. М., 1973
  • Баттерворт Н. Гайдн. Челябинск, 1999
  • Lutz Görner: Joseph Haydn. Sein Leben, seine Musik. 3 CDs mit viel Musik nach der Biographie von Hans-Josef Irmen. KKM Weimar 2008, ISBN 978-3-89816-285-2
  • Arnold Werner-Jensen, Joseph Haydn, Verlag C. H. Beck, München 2009, ISBN 978-3-406-56268-
  • H. C. Robbins Landon, The Symphonies of Joseph Haydn (Universal Edition and Rockliff, 1955)
  • Landon, H. C. Robbins; Jones, David Wyn (1988). Haydn: His Life and Music. Indiana University Press. ISBN 978-0-253-37265-9.
  • Webster, James; Feder, Georg (2001). «Joseph Haydn». The New Grove Dictionary of Music and Musicians. Published separately as a book: (2002) The New Grove Haydn. New York: Macmillan. 2002. ISBN 0-19-516904-2


Спасылкі правіць