Святы Іў

каталіцкі святы

Святы Іў (фр.: saint Yves) або Іў Брэтонскі ці Іў з Кермантэна; (17 кастрычніка 1253 года — 19 мая 1303 года) — святы Рымска-Каталіцкай Царквы, тэрцыярый манаскага ордэна францысканцаў, святы заступнік Брэтані, заступнік бедных, удоў і сірот.

Святы Іў
фр.: Yves Hélory de Kermartin
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1253(1253-10-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1303(1303-05-19)[1][2][…] (49 гадоў)
Месца смерці
У ліку святы і каталіцкі святы
Дзень памяці 19 мая
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1267 годзе паступіў у Парыжскі ўніверсітэт, у якім вывучаў юрыспрудэнцыю. У 1277 годзе пачаў вывучаць кананічнае права ў Арлеанскім універсітэце. Пасля вяртання ў Брэтань у 1280 годзе атрымаў пасаду епархіяльнага суддзі; у 1284 годзе быў прызначаны мясцовым біскупам выконваць абавязкі суддзі біскупскага суда. Будучы царкоўным суддзёй, абараняў інтарэсы каталіцкай царквы ад дамаганняў свецкай улады. Падчас выканання сваіх абавязкаў ён надаваў асаблівую ўвагу людзям, якія жылі ў нястачы, таму набыў папулярнасць сярод простых людзей, якія называлі яго «адвакатам бедных». Вёў сціплае, аскетычнае жыццё. Арганізоўваў бальніцы, дзіцячыя дамы і прытулкі для бяздомных і бедных. Быў кананізаваны ў 1347 годзе Рымскім Папам Кліментам VI.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. а б Schäfer J. Ivo Helory // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.