Ха Шы Мін

(Пасля перасылкі з Хо Шы Мін)

Ха Шы Мін[3][4] (Hồ Chí Minh; 19 мая 1890 — 2 верасня 1969) — в’етнамскі камуністычны дзеяч, кіраўнік жнівеньскай рэвалюцыі ў В’етнамскай імперыі, першы прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам (ДРВ). Сапраўднае імя — Нгуен Шынь Кунг і Нгуен Тат Тхань. Яшчэ адзін псеўданім — Нгуен Ай Куок («Нгуен-патрыёт»).

Ха Шы Мін
Hồ Chí Minh
Сцяг Старшыня ЦК Партыі працаўнікоў В’етнама
19 лютага 1951 — 2 верасня 1969
Нараджэнне 19 мая 1890(1890-05-19)[1][2][…]
Смерць 2 верасня 1969(1969-09-02)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні в’етн.: Nguyễn Sinh Cung
Бацька Нгуен Шынь Шак
Маці Хоанг Тхі Лоан
Жонка Танг Тует Минь
Веравызнанне Vietnamese folk religion[d]
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды Ордэн Леніна  — 1967
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 19 мая 1890 г. ў правінцыі Нгеян.

У 1911 з’ехаў за мяжу, дзе працаваў матросам. З 1916 па 1923 год жыў у ЗША, Англіі, Францыі. У 1920 г. ўступае у Французскую камуністычную партыю. З дапамогай новых сяброў-аднапартыйцаў трапіў у Савецкі Саюз, дзе працягнуў палітычную дзейнасць і канчаткова сфарміраваўся як камуністычны лідар.

З 1920-х гадоў — актывіст Камінтэрну.

У 1925 г. арганізаваў Таварыства рэвалюцыйнай моладзі В’етнама. Каб пазбегнуць арышту быў вымушаны жыць у Камбоджы. У той час у Індакітаі ўжо дзейнічалі паасобку камуністычныя группы. Ха Шы Мін аб’яднаў іх, дзякуючы гэтаму ў 1930 г. была арганізавана Камуністычная партыя Індакітая.

З 1946 па 1955 гг. быў прэм’ер-міністрам Паўночнага В’етнама. З 1946 па 1969 гг. — прэзідэнт Паўночнага В’етнама.

 
Маўзалей Ха Шы Міна ў Ханоі

Пахаваны у Ханоі, у маўзалеі, на плошчы Бадзінь.

Памяць

правіць
  • У яго гонар, у 1976 г., сталіца Паўднёвага В’етнама горад Сайгон быў перайменаваны ў Хашымін.
  • У Маскве у 1969 — названа плошча Ха Шы Міна, на якой яму пазней адкрылі помнік.
  • У Санкт-Пецярбургу, (горад-пабрацім Хашыміна), у 1978 г., названа вуліца Ха Шы Міна.
  • 19 мая 2010 г. ў двары ўсходняга факультэту СПБДУ (Санкт-Пецярбург) быў адкрыты помнік Ха Шы Міну [5].

Зноскі

  1. а б Lacouture J. Ho Chi Minh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ho Chi Minh // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Пераможца французаў і амэрыканцаў. Беларуская Салідарнасьць (19 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2015. Праверана 5 ліпеня 2014.
  4. М. Мясніковіч. Беларусь і В'етнам плануюць на працягу пяці гадоў павялічыць штогадовы тавараабарот да $ 1 млрд.(недаступная спасылка). Савет Міністраў РБ. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 5 ліпеня 2014.
  5. Новости СПбГУ: открыт Институт Хо Ши Мина и памятник ему Архівавана 8 студзеня 2014.

Літаратура

правіць
  • «Хо Ши Мин». Избранное. Библиотека вьетнамской литературы, Прогресс, 1979 г.
  • «Хо Ши Мин». Избранное. Воспоминания о Хо Ши Мине. Издательство политической литературы, 1990 г. ISBN 5-250-00856-9
  • Евгений Кобелев. «Хо Ши Мин». Жизнь замечательных людей, Молодая гвардия, 1983 г.
  • Афонин С., Кобелев Е. «Товарищ Хо Ши Мин». М.: Политиздат, 1980 г.
  • Афонин С., Кобелев Е. «Беседы о Хо Ши Мине». М.: Детская литература, 1987 г.

Спасылкі

правіць