Маўзалей Ха Шы Міна

Маўзалей Ха Шы Міна (в’етн.: Lăng Chủ tịch Hồ Chí Minh) — пахавальня першага прэзідэнта Паўночнага В’етнама Ха Шы Міна. Архітэктурны мемарыял знаходзіцца ў Ханоі, В’етнам, на плошчы Бадзінь, на месцы, дзе 2 верасня 1945 года Ха Шы Мін абвясціў незалежнасць В’етнама.

Славутасць
Маўзалей Ха Шы Міна
21°02′12″ пн. ш. 105°50′05″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 29 жніўня 1975
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Трыбуны перад Маўзалеем

Маўзалей ўваходзіць у архітэктурны ансамбль маўзалея Прэзідэнта Ха Шы Міна, на тэрыторыі якога знаходзяцца таксама дом на палях Ха Шы Міна і музей Ха Шы Міна. Таксама на тэрыторыі ансамбля знаходзіцца тысячагадовая пагада на адным слупе (пагада Мот-Кот).

Хо Шы Мін памёр 2 верасня 1969 года і завяшчаў крэміраваць сябе, развеяўшы прах над В’етнамам, аднак яго пераемнік Ле Зуан прыняў іншае рашэнне. Першапачаткова забальзамаванае цела Ха Шы Міна знаходзілася ў сакрэтным месцы, каб захаваць яго ад амерыканскіх бамбаванняў ў ходзе В’етнамскай вайны, а пасля выхаду ЗША з вайны ў 1973 годзе пачалося будаўніцтва маўзалею. Галоўным архітэктарам маўзалея быў ​​савецкі архітэктар Гаральд Ісаковіч, вядомы як адзін з аўтараў праекта ленінскага мемарыяла, а пазней праекціроўшчык музея Ха Шы Міна ў Ханоі. 28 жніўня 1975 года маўзалей быў урачыста адкрыты.

Маўзалей квадратнай формы мае 21,6 м у вышыню і 41,2 м у шырыню. Перад ім размешчана ступеністая трыбуна. Вакол маўзалея разбіты сад, дзе расце каля 250 відаў флоры з розных раёнаў В’етнама. Цела Ха Шы Міна знаходзіцца ў цэнтральнай зале ў шкляным дамавіне. Доступ у маўзалей звычайна адбываецца штодня з 9 раніцы да поўдня. Унутры строга забаронена фатаграфаваць.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Duiker, William J. (2001). Ho Chi Minh: A Life. Hyperion. pp. 752 pages. ISBN 978-0786887019.
  • Brocheux, Pierre (2007). Ho Chi Minh: A Biography. Cambridge: Cambridge University Press. pp. 288 pages. ISBN 978-0521850629.

Спасылкі правіць