Інакенцій X
Інакенцій X (лац. Innocentius PP. X, свецкае імя: Джамбатыста Памфілі, італ. Giambattista Pamphili; 7 мая 1574 — 7 студзеня 1655) — Папа Рымскі з 15 верасня 1644 да 7 студзеня 1655 г.
Інакенцій X | ||
---|---|---|
лац.: Innocentius PP. X | ||
![]() Знакаміты партрэт пэндзля Дыега Веласкеса | ||
![]() | ||
|
||
15 верасня 1644 — 7 студзеня 1655 | ||
Каранацыя | 4 кастрычніка 1644 | |
Царква | Каталіцкая Царква | |
Папярэднік | Урбан VIII | |
Пераемнік | Аляксандр VII | |
Адукацыя | ||
Нараджэнне |
7 мая 1574 Рым |
|
Смерць |
7 студзеня 1655 (80 гадоў) Рым |
|
Пахаванне | ||
Дынастыя | Pamphili[d] | |
Прыняцце свяшчэннага сану | невядома | |
Кардынал з | 1627 | |
![]() |
Джамбатыста Памфілі нарадзіўся 6 мая 1574 года ў Рыме ў сям'і з Губіа, якая была ў далёкім сваяцтве з Борджа. Даводзіўся пра-пра-праўнукам Папе Аляксандру VI.
Вывучаў права і працаваў на розных пасадах у Рымскай курыі. Урбан VIII прызначыў яго нунцыем у Францыю, а затым — у Іспанію. У 1629 годзе быў прызначаны кардыналам. Інакенцій Х кіраваў царквой сумесна са сваім непатам, Каміла Барберыні, які атрымаў кардынальскую шапку неўзабаве пасля абрання яго дзядзькі на папскі прастол. Вялікую ролю пры папскім двары адыгрывала і маці кардынала-непата Алімпія Майдалькіні, празваная «папесай». Яна вырашала часам найважнейшыя пытанні палітыкі апостальскай сталіцы.
У 1648 годзе Папа асудзіў заключэнне Вестфальскага міру, які спыніў Трыццацігадовай вайне. У дактрынальнай сферы атрымаў вядомасць дэкрэт Інакенція X, які асуджаў янсенізм — рэлігійны кірунак, што быў папулярны тады ў Францыі. З мэтай пашырэння тэрыторыі папскай дзяржавы Інакенцій Х распачаў ваенны паход супраць маленькага княства Кастра, якое належала сям'і Фарнезэ. Горад быў захоплены, даму і цэрквы ў ім разбураны, а зямля, на якой ён знаходзіўся, далучана да папскіх уладанняў.
Карцінная галерэя Інакенція X і яго сваякоў дагэтуль знаходзіцца ў руках іх нашчадкаў. Яна выстаўлена ў Рыме як галерэя Дорыа-Памфілі. Выбудаваная па загадзе пантыфіка віла Памфілі — упадабанае месца адпачынку жыхароў Рыма.