Адкрыць галоўнае меню

Ма́рджары Бултан (англ.: Marjori Boulton 7 мая 192430 жніўня 2017) — эсперантамоўная паэтэса, празаік і драматург, эсперантолаг; адна з найбольш выдатных прадстаўнікоў "англійскай школы" ў эсперантскай паэзіі [3]. Член Акадэміі эсперанта.

Марджары Бултан
Marjorie Boulton
Marjorie Boulton en 1999.jpg
Асабістыя звесткі
Псеўданімы: Strigo
Дата нараджэння: 7 мая 1924(1924-05-07)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 30 жніўня 2017(2017-08-30)[2] (93 гады)
Грамадзянства: Велікабрытанія
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці:
Валодае мовамі: эсперанта і англійская
Мова твораў: эсперанта
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды:
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Нарадзілася 7 мая 1924 года, англічанка. Вучылася ў Оксфардскім універсітэце; мела доктарскую ступень па літаратуразнаўству[4]. Паводле прафесіі - выкладчык англійскай мовы і літаратуры. З 1949 года - эсперантыст. Аўтар больш чым за 20 кніг на эсперанта і англійскай мове[5].

Пяру Бултан належаць некалькі зборнікаў вершаў і паэм, зборнік тэаральных п'ес "Жанчына каля мяжы"[6] і шэраг празаічных твораў. Мяккі гумар, выразны гуманістычны кірунак вершаваных мініяцюр і паэм паэткі выдвігаюць яе ў шэраг найбольш таленавітых эсперантамоўных паэтаў[7].

Пасля апублікавання вершаў Бултан у эсперанцкай перыёдыке паследваў яе дэбютны паэтычны зборнік "Кантральта"[8], які быў выдадзены ў 1955 годзе. Падчас напісання твораў, якія ўвайшлі ў гэты зборнік, паэтэса натхнялася багатым вопытам настаўніка і падарожніка (яна ўдзельнічала, ў прыватнасці, у працы шматлікіх эсперантскіх кангрэсаў)[9].

Ад зборніка да зборніка тэматыка паэтычных твораў М. Бултан становіцца ўсё больш разнастайнай. Калі ў яе зборніке "Часціцы" [10], былі - пераважна - адлюстраваны трывожыўшыя чалавека XX стагоддзя праблемы, то зборнік "сто вясёлых песняў"[11] складаецца з вершаваных мініяцюр, якія адлюстроўваюць светлыя бакі жыцця і адрозніваюцца тонкім гумарам[9].

Улюблёны вершаваны памер паэткі - пяцістопны ямб. У сваіх паэтычных творах яна актыўна карыстаецца дзісананаснымі рыфмамі, нанізваючы іх цэлымі гронкамі: lumo - amo - komprenemo, mondo - grundo - legendo і г. д.[12].

У кнігу "Жанчына каля мяжы"[13] увайшлі аднаактныя п'есы пазнастайнага зместа - лірычныя і трагічныя, дыдактычныя і фантастычныя. Поспехам карысталася драма М. Бултан "Быць ці не быць" эспер.: Esti aŭ ne esti, у якой апавядаецца аб жахлівых наступствах вайны з прымяненнем атамнай зброі і якая была пастаўлена Венгерскім эсперанта-тэатрам[9].

У 1960 годзе М. Бултан апублікавала на англійскай мове "Біяграфію Заменгофа", дзе былі прыведзены раней невядомыя дакументы аб жыцці заснавальніка эсперанта. У 1962 годзе гэтая кніга была выдадзена[14] у перакладзе на эсперанта[9]; гісторыкі эсперанта-руха адносяць яе да лепшых з існуючых біяграфій Л. Л. Заменгофа[15].

Асноўныя творыПравіць

  • Boulton M.  Kontralte. — La Laguna, 1955.
  • Boulton. Kontralte. — Chorleĵood, 1957.
  • Boulton M.  Eroj. — La Laguna: Stafeto, 1959.
  • Boulton M.   Virino ĉe landlimo. — 1959.
  • Boulton M.  Zamenhof, aŭtoro deEeperanto. — La Laguna: Stafeto, 1962.
  • Boulton M.  Dekdu piedetoj. — 1964.
  • Boulton M.  Okuloj. — La Laguna: Stafeto, 1967.
  • Boulton M.&nbsb;. Ne nur leteroj al plum-amikoj.

ЗноскіПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Королевич А. И. Книга об эсперанто. — Киев: Навукова думка, 1989. — 256 с. — ISBN 5-12-000985-9..
  • Токарев Б. В. Об эсперантской поэзии // Проблемы международного вспомогательного языка. — М.: Наука, 1991. — 263 с. — ISBN 5-02-016810-6.. - С. 143-161.