Эсперантало́гія (эспер.: esperantologio) — падраздзел прыватнай інтэрлінгвістыкі, тэорыя мовы эсперанта[1]. Згодна з меркаваннем многіх даследчыкаў, эсперанталогія вывучае не толькі развіццё і функцыянаванне эсперанта, але таксама разнастайныя сферы яго прымянення і (на стыку з іншымі грамадскімі дысціплінамі, такімі як псіхалогія, сацыялогія і інш.) саму эсперанта-супольнасць — яе гісторыю і структуру[2][3], бо ўсе гэтыя феномены вельмі цяжка адасобіць адзін ад аднаго[4].

Лазар Маркавіч Заменгоф, ініцыятар мовы эсперанта.

Эсперанталогія займае асобнае месца ў межах інтэрлінгвістыкі, бо эсперанта з’яўляецца найбольш развітай планавай мовай і, адпаведна, дае больш матэрыялу для інтэрлінгвістычных даследаванняў, чым іншыя планавыя мовы. Акрамя таго, значная частка (згодна з некаторымі ацэнкамі — не менш за палову[2] ці нават каля 90 %[5]) усёй спецыялізаванай літаратуры па інтэрлінгвістыцы выдадзена і працягвае выдавацца менавіта на эсперанта.

Гісторыя тэрміна

правіць
 
Рэнэ дэ Сасюр, заснавальнік эсперанталогіі

Заснавальнікам эсперанталогіі як асобнай навуковай дысцыпліны лічыцца французскі лінгвіст Рэнэ дэ Сасюр[3], які на піку так званага іда-крызіса выступіў у абарону прынцыпаў словаўтварэння эсперанта, паказаў наяўнасць у гэтай мове пэўных лінгвістычных законамернасцяў, якія першапачаткова не былі ў ёй закладзены (ці, прынамсі, не былі відавочна сфармуляваны яе заснавальнікам).

Першае згадванне тэрміна «эсперанталогія» адносіцца да 1911 года — менавіта пад такой назвай у эсперанта-часопісе Orienta Stelo («Усходняя Зорка»), органе эсперанта-супольнасці горада Якосука, быў апублікаваны артыкул японскага эсперантыста Осака Кэндзі[6][7].

 
Ойген Вюстэр, нямецкі тэрмінолаг і эсперантолаг

Тым не менш, тэрмін увайшоў у шырокі ўжытак некалькі пазней, дзякуючы намаганням нямецкага эсперантыста і тэрміназнаўцы Ойгена Вюстэра, які паўторна прапанаваў гэтую назву ў адным са сваіх артыкулаў, апублікаваным у 1921 годзе ў перыядычным выданні Esperanto Triumfonta, пазней перайменаваным у Heroldo de Esperanto («Веснік эсперанта»), у сувязі з чым менавіта Вюстэр нярэдка згадваецца як стваральнік гэтага тэрміна[8][9]. Пазней, у 1955 годзе, Вюстэр распавёў аб гісторыі гэтага тэрміна (як і гісторыі тэрміна «інтэрлінгвістыка») у артыкуле La terminoj «esperantologio» kaj «interlingvistiko» («Тэрміны „эсперанталогія“ і „інтэрлінгвістыка“»)[10]. Але трэба адзначыць, што сам Вюстэр разумеў эсперанталогію трохі інакш, чым сучасныя даследчыкі, а менавіта — як частку «сінтэтычнай лінгвістыкі», якая прымяняецца да ўжо шырока выкарыстоўваемай сістэмы эсперанта, пры гэтым пад сінтэтычнай лінгвістыкай ён разумеў адносна новую тады разнавіднасць лінгвістыкі, якая не толькі канстатуе, але і свядома накіроўвае развіццё мовы, — тое, што зараз назвалі б «моўным планаваннем».

Значныя эсперанталагічныя школы

правіць

Усе эсперантолагі з’яўляюцца адначасова спецыялістамі ў якіх-небудзь іншых галінах лінгвістыкі, таму звычайна займаюцца эсперанталагічнай праблематыкай толькі паралельна са сваёй асноўнай спецыяльнасцю. Тым не менш, магчыма назваць некалькі буйных эсперанталагічных школ:

  • Кафедра эсперанталогіі на філалагічным факультэце Будапешцкага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам прафесара Іштвана Сердахейі (венг.: István Szerdahelyi, 1924—1987). За час яе існавання на кафедры прайшлі спецыялізацыю больш за сто студэнтаў (з іх каля 80 абаранілі дыпломныя работы па інтэрлінгвістычнай / эсперанталагічнай тэматыцы, некалькі чалавек абаранілі дысертацыі). Пасля смерці Сердахейі кафедрай працягвала кіраваць яго вучаніца, Ілона Кутні; у канцы 1990-х гадоў яна пераехала ў Польшчу, дзе заснавала інтэрлінгвістычныя курсы ва ўніверсітэце Адама Міцкевіча (Познань)[3].
  • Савецкая / расійская школа эсперанталогіі мае працяглую традыцыю. Яе заснавальнікам можна лічыць Эрнста Дрэзэна (аўтара дэталёвай «Истории всемирного языка», першае выданне якой выйшла ў 1927 годзе, а чацвёртае — у 1991)[11]. Вядомы савецкі лінгвіст Я. А. Бакароў заснаваў асобную камісію па інтэрлінгвістыцы пры Акадэміі навук. Прадаўжальнікам яго дзейнасці стаў М. І. Ісаеў, пад кіраўніцтвам якога пры Інстытуце мовазнаўства АН СССР было абаронена некалькі дысертацый на эсперанталагічныя тэмы.
  • У Тартускім універсітэце эсперанталогіяй і інтэрлінгвістыкай актыўна цікавіўся акадэмік Паўль Арыстэ, на працягу некалькіх гадоў выдавалася навуковая серыя «Interlinguistica Tartuensis» (з 1982 па 1990 год выйшла сем выпускаў серыі), а прафесар гэтага ўніверсітэта А. Д. Дулічэнка з’яўляецца аўтарам навуковых манаграфій[12] і дапаможнікаў[13], прысвечаных інтэрлінгвістыцы і эсперанталогіі.

Вядомыя эсперантолагі

правіць
 
Дзетлеў Бланке, нямецкі эсперантолаг
 
Гастон Варэнгьен, французскі эсперантолаг
 
Барыс Колкер, савецкі / расійскі эсперантолаг
  • Вера Барандоўска-Франк (Věra Barandovská-Frank, нар. 1952) — выкладчык у Падэрборнскім універсітэце, аўтар шматлікіх публікацый па інтэрлінгвістыцы і эсперанталогіі, у тым ліку «Уводнага падручніка інтэрлінгвістыкі»[3].
  • Дзетлеў Бланке (Detlev Blanke, нар. 1941) — вядучы эсперантолаг канца ХХ — пачатка ХХІ стагоддзяў, заснавальнік і кіраўнік інтэрлінгвістычнага таварыства Gesellschaft für Interlinguistik, прафесар Берлінскага ўніверсітэта імя Гумбальта.
  • Яўген Аляксеевіч Бокараў (1904—1971) — выдатны савецкі лінгвіст і эсперантолаг, аўтар руска-эсперанцкага і эсперанта-рускага слоўнікаў, а таксама шматлікіх публікацый на эсперанталагічныя тэмы.
  • Уладзімір Валянцінавіч Варанкін (1902—1938) — савецкі эсперантолаг, аўтар шэрага артыкулаў пра эсперанта і кнігі Teorio de Esperanto («Тэорыя эсперанта»)[14].
  • Гастон Варэнгьен (1901—1991) — выдатны эсперантолаг, граматык і лексікограф, галоўны рэдактар Поўнага ілюстраванага слоўніка эсперанта, сааўтар «Поўнай аналітычнай граматыкі эсперанта».
  • Берціль Венергрэн (Bertil Wennergren, нар. 1956) — шведскі эсперантолаг, член Акадэміі эсперанта, аўтар дэталёвага даведніка па граматыцы эсперанта (Plena manlibro de Esperanta gramatiko)[15]
  • Эбе Вільбарг (Ebbe Vilborg, нар. 1926) — шведскі філолаг і эсперантолаг, аўтар чатырохтомнага этымалагічнага слоўніка эсперанта.
  • Аляксандр Дзмітрыевіч Дулічэнка (нар. 1941) — прафесар Тартускага ўніверсітэта, славіст і інтэрлінгвіст, аўтар мноства артыкулаў і некалькіх манаграфій па інтэрлінгвістыцы і эсперанталогіі.
  • Мішэль Дзюк Ганіназ (нар. 1933) — французскі славіст і эсперантолаг, галоўны рэдактар Поўнага ілюстраванага слоўніка эсперанта.
  • Эрнэст Карлавіч Дрэзен, расійскі і савецкі інтэрлінгвіст і эсперантолаг, кіраўнік Саюза эсперантыстаў савецкіх рэспублік.
  • Магамет Ізмайлавіч Ісаеў (1928—2011) — савецкі іраніст і эсперантолаг, кіраўнік аспірантуры па інтэрлінгвістычнай тэматыцы пры Інстытуце мовазнаўства АН СССР (у 1980-х гадах).
  • Кальман Калачай (1891—1976) — выдатны паэт і перакладчык на эсперанта, аўтар шматлікіх артыкулаў аб граматыцы і стылях эсперанта, тэарэтык граматыкі эсперанта, вершаскладання і словаўтварэння, сааўтар «Поўнай аналітычнай граматыкі эсперанта».
  • Барыс Сцяпанавіч Колкер (нар. 1939) — савецкі эсперантолаг, даследчык уплыву рускай мовы на станаўленне і развіццё эсперанта.
  • Рэната Карсэці (Renato Corsetti, нар. 1941) — італьянскі лінгвіст, прафесар псіхалінгвістыкі ў Рымскім універсітэце Ла Сапіенца, аўтар мноства публікацый аб моўнай палітыцы, білінгвізме, псіхапедагогіцы і выкарыстанні эсперанта ў якасці другой роднай мовы.
  • Сяргей Мікалаевіч Кузняцоў (нар. 1959) — расійскі лінгвіст, спецыяліст па скандзінаўскім мовам, аўтар мноства публікацый і некалькіх манаграфій па інтэрлінгвістыцы і эсперанталогіі.
  • Ілона Кутні (Ilona Koutny, нар. 1953) — венгерская лінгвіст і эсперантолаг, кіраўнік інтэрлінгвістычных курсаў пры ўніверсітэце імя Адама Міцкевіча (Познань).
  • Ёука Ліндстэт (Jouko Lindstedt, нар. 1955) — фінскі славіст і эсперантолаг, даследчык праблематыкі выкарыстання эсперанта «з нараджэння».
  • Паўль Нэергард (Paul Neergaard, 1907—1987) — дацкі аграном, эсперантолаг, галоўны рэдактар часопіса «Эсперанталогія» (1949—1961).
  • Клод Пірон (1931—2008) — швейцарскі лінгвіст і псіхолаг, аўтар мноства публікацый і кніг аб развіцці эсперанта, яго выразных магчымасцях, аб сусветнай моўнай праблеме.
  • Сяргей Барысавіч Пакроўскі (нар. 1949) — расійскі эсперантолаг, член Акадэміі эсперанта
  • Іштван Сердахейі (István Szerdahelyi, 1924—1987) — венгерскі лінгвіст і эсперантолаг, заснавальнік і кіраўнік кафедры эсперанталогіі ў Будапешцкім універсітэце.
  • Рэнэ дэ Сасюр (1868—1943) — швейцарскі лінгвіст і эсперантолаг, заснавальнік эсперанталогіі як навукі, аўтар тэорыі словаўтварэння ў эсперанта.
  • Джон Уэлс (John Wells, нар. 1939) — брытанскі лінгвіст, прафесар фанетыкі ва Універсітэцкім каледжы Лондана, аўтар кнігі «Лінгвістычныя аспекты эсперанта».
  • Рэйнгард Гаўпенталь (Reinhard Haupental, нар. 1945) — нямецкі лнгвіст, эсперантолаг і валапюколаг.
  • Андрэ Шэрпіё (André Cherpillod, нар. 1930) — французскі эсперантолаг і інтэрлінгвіст, аўтар шматлікіх публікацый аб эсперанта і валапюку, у тым ліку «Кароткага этымалагічнага слоўніка эсперанта»[16]
  • Вім Янсен (Wim Jansen, нар. 1942) — нідэрладскі інтэрлінгвіст і эсперантолаг, кіраўнік кафедры інтэрлінгвістыкі і эсперанталогіі Амстэрдамскага ўніверсітэта[17]

Эсперанталагічныя арганізацыі і перыядычныя выданні

правіць

Нягледзячы на тое, што інтэрлінгвістычныя і эсперанталагічныя даследаванні публікаваліся ў шматлікіх выданнях яшчэ з пачатку XX стагоддзя (галоўным чынам — у перыядычных выданнях на эсперанта), а ў 1930—1931 годзе ў Японіі была спроба выдаваць часопіс пад назвай Esperantologio (выйшла тры нумары), першым спецыялізаваным навуковым выданнем, якое было прысвечана эсперанталогіі, лічыцца часопіс Lingva kritiko («Моўная крытыка»). Выданне выходзіла ў лютым 1932 — сакавіку 1935 года ў Кёльне ў якасці штомесячнага дадатку да газеты Heroldo de Esperanto (было выдадзена 28 выпускаў са 162 артыкуламі). У далейшым выданне было спынена з-за эканамічных і палітычных цяжкасцей у тагачаснай Германіі[18].

У 1949—1961 гадах пад рэдакцыяй дацкага эсперантолага Паўля Нэергарда выдаваўся часопіс Esperantologio; было выдадзена 6 нумароў, агульная колькасць старонак склала 424[19]. У 1976-77 гадах у Будапешце было выдадзена тры нумары часопіса Esperantologiaj kajeroj («Эсперанталагічныя выпускі»).

Цяпер пры Упсальскім універсітэце выдаецца шматмоўны часопіс Esperantologio / Esperanto Studies[20]. У міжнародным навуковым часопісе Language Problems and Languages Planning, які выдаецца ў Амстэрдаме, рэгулярна публікуюцца матэрыялы інтэрлінгвістычнай і эсперанталагічнай тэматыкі[2][21]. Акрамя таго, публікуюцца інфармацыйныя бюлетэні Informilo por interlingvistoj («Інфармацыйны бюлетэнь для інтэрлінгвістаў»)[22].

Са значных навуковых эсперанталагічных цэнтраў і школ, якія цяпер пастаянна дзейнічаюць, трэба адзначыць трохгадовыя курсы па інтэрлінгвістыцы і эсперанталогіі пры ўніверсітэце імя Адама Міцкевіча ў Познані (Польшча), які праводзяцца пад агульным кіраўніцтвам прафесара Ілоны Кутні[23]. Для вучоных, якія выконваюць даследаванні на эсперанталагічную тэматыку, даступны гранты, якія выдзяляюцца фондам Esperantic Studies Foundation[24].

Значная роля ў гістарычным аналізе і, у пэўнай ступені, у вызначэнні кірунку развіцця эсперанта належыць Акадэміі эсперанта (вынікі яе даследаванняў публікуюцца ў форме т. зв. «Рашэнняў і рэкамендацый Акадэміі»)[25]. Акрамя таго, разнастайныя даследаванні на эсперанталагічную тэматыку публікуюцца ў складзе разнастайных навуковых зборнікаў і «памятных кніг».

Да асноўных бібліятэк, якія ўтрымліваюць значную колькасць матэрыялаў па эсперанталогіі, адносяцца Бібліятэка імя Гектара Гадлера (знаходзіцца ў цэнтральным офісе Сусветнай асацыяцыі эсперанта ў Ротэрдаме, каля 30000 адзінак захоўвання[26][27]) і калекцыя Міжнароднага музея эсперанта, які з’яўляецца падраздзяленнем Аўстрыйскай нацыянальнай бібліятэкі[28].

Зноскі

  1. Кузнецов С. Н. Краткий словарь инрерлингвистических терминов // Проблемы международного вспомогательного языка. — М.: Наука, 1991. — С. 171-228. Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2007.
  2. а б в Blanke, Detlev Interlingvistiko kaj esperantologio, ĉu vere necesaj?(эсп.) // La Ondo de Esperanto. — 2006. — № 4-5. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2011.
  3. а б в г Barandovská-Frank, Věra. Уводны падручнік інтэрлінгвістыкі = Enkonduka lernolibro de interlingvistiko. — Сібіў, 1995. — ISBN 973-95604-6-8. Архівавана 7 жніўня 2011.
  4. Lapenna, Ivo; Lins, Ulrich; Carlevaro,Tazilo. Эсперанта ў перспектыве = Esperanto en perspektivo. — Ротэрдам: UEA, 1974. — P. 56. — 844 p.
  5. Jens Stengaard Larsen. Verkego leginda pro siaj meritoj - kaj pro siaj mankoj (эсп.)(недаступная спасылка). liberafolio.org (29 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2012. Праверана 22 лютага 2014.
  6. Kiselman, Christer. Salutvorto de la redaktoro(эсп.) // Esperantologio / Esperanto Studies. — 2009. — № 4. — P. 3-4. — ISSN 1311-3496. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012.
  7. Blanke, Detlev. Interlinguistische Beiträge. Zum Wesen und zur Funktion internationaler Plansprachen. — Frankfurt am Main: Lang, 2006. — 405 p. — ISBN 3-631-55024-3.
  8. Kiselman, Christier Notico de redaktoro(эсп.) // Esperantologio / Esperanto Studies. — 1999. — № 1. — P. 3-4. — ISSN 1311-3496. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2007.
  9. Enciklopedio de Esperanto / L. Kökény, V. Bleiler. — Budapest: Literatura Mondo. — 599 p.(недаступная спасылка)
  10. Wüster, Eugen. La terminoj "esperantologio" kaj "interlingvistiko"(эсп.) // Esperantologio. — 1995. — № 4. — P. 209-214.
  11. Дулічэнка А. Д. З гісторыі інтэрлінгвістычнай думкі ў Расіі = Из истории интерлингвистической мысли в России // Проблемы интерлингвистики. — М.: Наука, 1976. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2012.
  12. Дулічэнка А. Д. Міжнародныя дапаможныя мовы = Международные вспомогательные языки. — Талін: Валгус, 1990. — 444 с.
  13. Дулічэнка А. Д. Гісторыя інтэрлінгвістыкі = История интерлингвистики. — М.: Высшая школа, 2007. — ISBN 978-5-06-005611-2.
  14. Varankin V. Teorio de Esperanto. — Moskvo: C. K. SEU, 1929. — 67 p.
  15. Wennergren, Bertil. Поўны даведнік па граматыцы эсперанта = Plena manlibro de Esperanta gramatiko. — El Cerrito: ELNA, 2005. — 696 с. — ISBN 9780939785070.
  16. Cherpillod, André. Кароткі этымалагічны слоўнік эсперанта = Konciza etimologia vortaro de Esperanto. — Rotterdam: UEA, 2003. — 503 p. — ISBN 92-9017-082-4.
  17. Wim Jansen. Short biography (англ.)(недаступная спасылка). University of Amsterdam. Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2008. Праверана 20 красавіка 2014.
  18. Pabst, Bernhard Lingva kritiko (1932-1935): La unua esperantologia periodaĵo(эсп.) // Esperantologio / Esperanto Studies. — 2005. — № 3. — С. 55-68. — ISSN 1311-3496. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012.
  19. Kiselman, Christer. Esperantologio, la revuo de Paul Neergaard (эсп.) (13 лістапада 1998). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2012. Праверана 8 лістапада 2011.
  20. Esperantologio / Esperanto Studies(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2012. Праверана 22 лютага 2014.
  21. (англ.) Сайт часопіса «Language Problems and Languages Planning» Архівавана 17 кастрычніка 2011. з доступам да зместу і рэзюмэ артыкулаў. (Праверана 8 лістапада 2011)
  22. (англ.) (эсп.) Архіў бюлетэня «Informilo por interlingvistoj» (Праверана 8 лістапада 2011) i «Interlinguistiche Informationen»
  23. Interlingvistikaj studoj ĉe la Universitato de Adam Mickievicz(нявызн.)(недаступная спасылка). amu.edu.pl. Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2011. Праверана 21 красавіка 2014.
  24. Grants Available(нявызн.)(недаступная спасылка). Esperantic Studies Foundation. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2011. Праверана 21 красавіка 2014.
  25. Decidoj kaj rekomendoj (эсп.)(недаступная спасылка). Akademio de Esperanto. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2011. Праверана 21 красавіка 2014.
  26. Biblioteko Hektor Hodler (эсп.)(недаступная спасылка). UEA. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2021. Праверана 21 красавіка 2014.
  27. Research Tools - Hektor Hodler Library(недаступная спасылка). Esperantic Studies Foundation. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2011. Праверана 21 красавіка 2014.
  28. Esperanto Museum(нявызн.)(недаступная спасылка). Österreiche Nationalbibliothek. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2012. Праверана 21 красавіка 2014.

Літаратура

правіць
  • Д-р Эсперанта (Л. М. Заменгоф). Міжнародны язык. Прадмова і поўны падручнік = Международный язык. Предисловие и полный учебник. — 4-е выд. — М.: Імпэта, 2007. — 40 с. — ISBN 978-5-7161-0165-4.
  • Колкер Б. Р. Міжнародная мова эсперанта: поўны падручнік = Международный язык эсперанто: предисловие и полный учебник. — М., 2007. — 264 с. — ISBN 978-5-7161-0712-2.
  • Ісаеў М. І. Стагоддзе планавай дапаможнай мовы эсперанта (ідэя, рэалізацыя функцыянаванне) = Столетие планового вспомогательного языка эсперанто (идея, реализация, функционирование) // Проблемы международного вспомогательного языка : зборнік. — М.: 1991. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2009.
  • Гудсков М. Л. Канспект па эсперанталогіі = Epitomo de Esperantologio. — М.: Імпэта, 2002. — 152 p. — ISBN 8-7161-0094-5.
  • Wennergren, Bertil. Поўны даведнік па граматыцы эсперанта = Plena manlibro de Esperanta gramatiko. — El Cerrito: ELNA, 2005. — 696 p. — ISBN 9780939785075.
  • Pierre, Janton. Эсперанта: мова, літаратура, рух = Esperanto: lingvo, literaturo, movado. — Rotterdan: UEA, 1996. — 119 p. — ISBN 9789290170341.
  • Sikosek, Ziko Markus. Эсперанта без міфаў = Esperanto sen mitoj. — 2a eld. — Antverpen: FEL, 1999. — 311 p. — ISBN 9789071205705.
  • Rašić, Nikola. Сямейны круг (Сацыялагічныя даследаванні ў эсперанта-асяроддзі) = La rondo familia (Sociologiaj esploroj en Esperantio). — Pisa: Editstudio, 1985. — 192 p. — ISBN 9788870360622.
  • Sutton, Geoffrey. Кароткая энцыклапедыя арыгінальнай літаратуры на эсперанта = Concise Encyclopedia of the Original Literature of Esperanto. — New York: Mondial, 2008. — 728 p. — ISBN 9781595690906.
  • Каржанкоў А. В. Гісторыя эсперанта = Historio de Esperanto. — Калінінград: Sezonoj, 2005. — 127 p.
  • Kalocsay, Kálmán; Waringhien, Gaston. Поўная аналітычная граматыка эсперанта = Plena analiza gramatiko de Esperanto. — 5a eld. — Rotterdam: UEA, 1985. — 598 p. — ISBN 9789290170327.
  • Эсперанта, інтэрлінгвістыка і планавая мова = Esperanto, interlinguistics, and planned language / Humphrey Tonin (red.). — University Press of Amerika, 1997. — 232 p. — ISBN 9780761808473.
  • Lapenna, Ivo; Lins, Ulrich; Carlevaro, Tazio. Эсперанта ў перспектыве = Esperanto en perspektivo / I. Lapenna (red.). — Rotterdam: UEA, 1974. — 844 p.
  • Neergaard, Paul. Эсперанталогія і яе дысцыпліны. Задачы і вынікі = La esperantologio kaj ties disciplinoj. Naskoj kaj rezultoj. — Kobenhavn, 1942. — 28 p.
  • Wells, John Christopher. Лінгвістычныя аспекты эсперанта = Lingvistikaj aspektoj de Esperanto. — Rotterdam: UEA, 1983. — 76 p.