Іда
Іда (Ido) — штучная мова створанная Луі Куцюра і Луі дэ Бафронам у 1907 годзе, як рэфармаваны эсперанта.
Іда | |
---|---|
Саманазва | Ido, Linguo Internaciona |
Краіны | — |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Акадэмія эсперанта |
Агульная колькасць носьбітаў | Па розных ацэнках паміж 100 і 1000 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | ??? |
штучныя мовы | |
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | io |
ISO 639-2 | ido |
ISO 639-3 | ido |
Linguasphere | 51-AAB-db |
IETF | io |
Glottolog | idoo1234 |
![]() |
Гістарычнае развіццёПравіць
Гэты моўны праект з’явіўся ў выніку намера шматлікіх эсперантыстаў палепшыць сваю мову. Шмат хто лічыў, што недастатковая дасканаласць эсперанта, тармозіць яго распаўсюджанне. Вынікам з’яўленя іда быў раскол міжнароднага руха эсперантыстаў. Праект новай мовы прыцягнуў да сябе большай часткай лінгвістаў. Ідысты доўгі час праводзілі шматлікія рэформы сваёй мовы — галоўным чынам тычыўшыяся структуры, граматыкі, слоўніка — з-за чаго мова страціла вялікую колькасць прыхільнікаў. Пасля Другой сусветнай вайны мова стабілізавалася, але рух, звязаны з ёй, прыйшоў у заняпад. Але арганізаваны рух ідыстаў існуе і ў наш час, дзякуючы сеціву і некалькім энтузіястам.
Асаблівасці мовыПравіць
У іда было ўнесена шмат змен на ўсіх узроўнях мовы: фанетыкі і арфаграфіі, марфалогіі, лексікі, сінтаксіса. Але самымі значнымі з’яўляюцца фанетыка-арфаграфічныя і марфалагічныя змены. З алфавіта былі выдалены літары з дыякрытычнымі сімваламі, з мэтай прыблізіцца да класічнага лацінскага алфавіта. Месца націска пры чытанні напісанага тэкста ў іда амаль не змянілася ў параўнанні з эсперанта — на перадамошнім складзе, завыключэннем інфінітыва, дзе націск ставіцца на апошнім складзе. У арфаграфіі была спроба наблізіцца да нейкіх традыцыйных заходнееўрапейскіх (у першую чаргу раманскіх моў). Была зменена болшая частка слоў: з аднаго боку словы прыводзіліся ў больш «натуральны» выгляд (часцей проста графічна), з другога боку, словы наадварот спрашчаліся, каб «палегчыць» вымаўленне, што часам рабіла іх нераспазнавальнымі. Але асноўная праца стваральнікаў іда была накіравана на выпраўленне эсперанцкай сістэмы словаўтварэння. У эсперанта корань звычайна звязаны з пэўнай часткай мовы, што ўплывае на спосабы і формы словаўтварэння ад дадзенага корня. У іда корань не адносіцца да якой небудзь часткі мовы, што тэарэтычна, павінна было пазбавіць навучэнца ад запамінання таго, ад якога корня патрэбна ствараць вытворныя словы. Але, разам з тым у іда была ўведзена раманская сістэма ўтварэння імён дзеяння і імён дзеяча, у выніку чаго сувязь каранёў і частак мовы фактычна захавалася.
Гісторыя ўзаемаадносін іда і эсперантаПравіць
Першапачаткова іда нанёс значную шкоду эсперантысцкаму руху. Да іда перайшлі да 10 % эсперантыстаў, але асноўная маса засталася вернай эсперанта. Між тым, і сярод ідыстаў узнікліі рознагалоссі паміж «кансерватарамі» і прыхільнікамі далейшых рэформ. неаторыя выдаючыяся рэфарматары стварылі свае праекты штучных моў:эсперанціда, навіяль і іншя, але яны не атрымалі значнай колькасці прыхільнікаў. Колькасць прыхільнікаў іда з другой паловы 20-га стагоддзя невялікае, але ў пачатку дваццаць першага стагоддзя адбываецца некаторае яе павелічэнне, галоўным чынам, у Заходняй Еўропе. З іда ў эсперанта перайшлі некаторыя суфіксы, словы і выразы.