Штучная мова

(Пасля перасылкі з Штучныя мовы)

Шту́чныя мо́вы — гэта спецыялізаваныя мовы, у якіх лексіка, фанетыка і граматыка былі спецыяльна распрацаваны дзяля ўвасаблення пэўных мэт. Менавіта мэтанакіраванасць вылучае штучныя мовы ад натуральных. Такія мовы таксама называюць несапраўднымі, прыдуманымі мовамі[2]. Такіх моў ужо існуе больш за тысячу, і пастаянна ствараюцца ўсё новыя.

Сцяг штучных моў, створаны падпішчыкамі рассылкі CONLANG. На сцяге адлюстравана Вавілонская вежа на фоне сонца, якое ўзыходзіць[1]

Ёсць мноства падстаў для стварэння штучнай мовы: палягчэнне чалавечых зносін, лінгвістычныя эксперыменты, мастацкая творчасць, лінгвістычныя гульні.

Выраз штучная мова зрэдку выкарыстоўваецца для абазначэння планавых і іншых моў, распрацаваных для выкарыстання ў чалавечай камунікацыі. Зрэдку пазбягаюць называць такія мовы "штучнымі", таму што гэты тэрмін можа мець зняважлівы падтэкст у асобных мовах.

Па-за грамадствам эсперантыстаў, планавая мова азначае набор правіл, дадзеных на натуральнай мове, каб стандартызаваць штучную мову. У сувязі з гэтым, нават натуральныя мовы могуць быць штучнымі ў асобных адносінах. Прадпісваючыя граматыкі, апісаныя ў старажытныя часы для класічных моў - такіх як латынь і санскрыт, аснаваныя на правілах кадыфікацыі натуральных моў. Такія наборы правіл з'яўляюцца нечым сярэднім паміж натуральным развіццём мовы і яго яўнай канструкцыяй, а, значыць, адносяцца і да штучных моў.

Класіфікацыя правіць

Вылучаюць наступныя тыпы штучных моў:

  • Міжнародныя дапаможныя мовы (планавыя) — мовы, створаныя з элементаў натуральных моў і якія прапануюць як дапаможны сродак міжнацыянальных зносін.

Ідэя стварэння новай мовы міжнародных зносін з'явілася ў XVII-XVII ст. у выніку паступовага памяншэння міжнароднай ролі лацінскай мовы. Першапачаткова гэта былі пераважна праекты рацыянальнай мовы, пазбаўленай лагічных памылак жывых моў і заснаванай на лагічнай класіфікацыі паняццяў. Пазней з'яўляюцца праекты паводле ўзору і матэрыялаў жывых моў. Першым такім праектам была універсалглот, апублікаваная ў 1863 годзе ў Парыжы Жанам Піра, прадугадашая многія дэталі наступных праектаў, засталася незаўважаная грамадствам.

Наступным праектам міжнароднай мовы стала валапюк, створаная ў 1880 нямецкім мовазнаўцам М. Шлейерам. Яна мела вельмі вялікі рэзананс ў грамадстве.

Найбольш вядомай штучнай мовай стала эсперанта[5] - адзіная са штучных моў, якая атрымала шырокае распаўсюджанне і аб'яднаўшая вакол сябе даволі шматлікіх прыхільнікаў міжнароднай мовы.

Са штучных моў найбольш вядомыя:

Таксама ёсць мовы, якія былі створаны для зносін з па-за зямным розумам. Напрыклад - лінкас.

Паводле мэты стварэння штучныя мовы можна падзяліць на наступныя групы:

  • філасофскія ці лагічныя мовы — мовы, якія маюць лагічную структуру словаўтварэння і сінтаксісу: лажбан, такіпона, ыфкуіл, ілакш.
  • Дапаможныя мовы — прызначаны для практычных зносін: эсперанта, інтэрлінгва, міжславянская мова, словіа.
  • Артыстычныя ці эстэтычныя мовы — ствараюцца для творчага ці эстэтычнага задавальнення: квэнья.
  • Таксама мовы могуць стварацца для пастаноўкі эксперыменту, напрыклад для праверкі гіпотэзы Сэпіра-Уорфа (пра тое, што, мова, на якой гаворыць чалавек, абмяжоўвае яго ўсведамленне, заганяе яго ў пэўныя рамкі).

Паводле сваёй структуры праекты штучнай мовы могуць быць падзелены на наступныя групы:

Колькасць носьбітаў штучных моў можна назваць толькі прыблізна, бо сістэматычнага ўліку носьбітаў не вядзецца.

Паводле ступені практычнага выкарыстання штучныя мовы раздзяляюць на праекты, якія атрымалі шырокае распаўсюджванне: іда, інтэрлінгва, эсперанта. Такія мовы, як і нацыянальныя, называюць «сацыялізаванымі», сярод штучных іх аб'ядноўваюць пад паняццем планавыя мовы. Прамежкавае становішча займаюць такія праекты штучнай мовы, якія маюць пэўную колькасць прыхільнікаў, напрыклад, лаглан (і яе нашчадак ложбан), словіа і іншыя. Большасць штучных моў маюць адзінага носьбіта - аўтара мовы (з гэтай прычыны карэктней называць «лінгвапраектамі», а не мовамі).

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Эдриан Морган. "Conlanging and phonetics". The Outer Hoard. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка) «Колеры сімвалізуюць творчую энэргію, а ўзроўні вежы маюць на ўвазе, што штучная мова ствараецца па часткам, працэс стварэння ніколі не завяршаецца. Сама вежа нагадвае Вавілоскую вежу. Сцяг Conlang быў абраны галасаваннем паміж шматлікімі канкуруючымі праектамі сцяга. Ідэя ўключыць Вавілонскую вежу ў выяву сцяга была прапанавана Янам ван Стэнбергенам а ідэя размяціць сонца на гарызонт ззаду ад яе Лелэндам Полам. Ідэя наяўнасці сонца якое ўзыходзіць на сцяге была прапанавана Дэвідам Петерсанам які разглядаў яго як узыходжаннештучнай мовы ад занядбанасці да папулярнасці і славы.
  2. Ishtar for Belgium to Belgrade. European Broadkasting Union.
  3. Marc Okrand on Klingon
  4. Аватар: перевоплощение лингвистики(недаступная спасылка)
  5. Эсперанто // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Спасылкі правіць