Занальна сканструяваная мова

Занальна сканструяваная мова (zonal constructed language) - планавыя мовы, сканструяваныя для пэўных моўных груп і/ці лінгвістычных рэгіёнаў. Найбольшую вядомасць маюць пангерманскія, панславянскія (напрыклад словіа і міжславянская мова), панлацінскія занальна спланаваныя мовы. Да занальна сканструяваных моў магчыма аднесці так званыя еўраклоны (Eŭroklones) - мовы, створаныя для міжнародных зносін (згодна са сцвяржэннямі іх стваральнікаў), але якія фактычна утрымліваюць лексічны матэрыял толькі еўрапейскіх моў, ці часткі еўрапейскіх моў. Прыкладам еўраклона з'яўляецца эсперанта, створаны на аснове лексікі раманскіх і германскіх моў.