Панславянскія мовы — абагульняючая назва занальна сканструяваных моў, створаных дзеля зносін народаў славянскай моўнай групы. Славяне — самая шматлікая група народаў у Еўропе, хаця і даволі раз'яднаная. Зараз налічваецца 18 «жывых» славянскіх моў:

Лічба 18 некалькі умоўная, таму што, з аднаго боку, асобныя славянскія мовы падзяляюцца яшчэ і на дыялекты, а з другога боку — па асобных мовах не склалася агульнай думкі, мова гэта ці дыялект (напрыклад, сілезскую і чарнагорскую некаторыя навукоўцы лічаць дыялектамі (адзначана *)).

Такая моўная падзеленасць шкодзіць зносінам славян. Часта прадстаўнікі славянскіх народаў вымушаны ўжываць англійскую мову, каб размаўляць адзін з адным.

Між тым, славянскія мовы даволі блізкія і лёгкія для разумення і вывучэння славянамі. Падабенства моў і неабходнасць узаемных зносін славянскіх народаў пастаянна натхняла розных людзей ствараць панславянскія мовы.

Стварэнне панславянскіх моў у СярэднявеччыПравіць

Стараславянская моваПравіць

Падобна, першым вопытам стварэння панславянскай мовы магчыма лічыць дзейнасць Кірыла і Мяфодзія. магчыма, менавіта яны сканструявалі старажытнаславянскую мову, якой і зараз (у выглядзе царкоўнаславянскай мовы) карыстаюцца Руская праваслаўная царква, Руская праваслаўная царква за мяжой і іншыя праваслаўныя канфесіі.

Мова мела падабенства са старажытнымі славянскімі мовамі, але не была ідэнтычна ні адной з іх.

Русски език (праект стварэння панславянскай мовы)Правіць

Харват Юрый Крыжаніч вырашыў стварыць адзіную славянскую мову. Знаходзячыся ў ссылцы ў Сібіры, ён з гэтай мэтай напісаў «Граматично изсказанье об руском езику» (1661), дзе папярэдзіў чытачоў, што ён мае на ўвазе не адну якую-небудзь славянскую мову, а мову ўсіх славян. Слоўнікавы склад быў ім узяты галоўным чынам з рускай, сербскай і харвацкай моў. Крыжаніч лічыў рускую мову старэйшай з моў славянскай групы, а астатнія мовы паходзячымі ад яе.

Стварэнне панславянскіх моў у 19-20 стагоддзяхПравіць

Універсальная славянская моваПравіць

У XIX стагоддзі спробу стварыць панславянскую мову зрабіў славак Ян Херкель. У 1826 г. ён стварыў Universalis Lingua Slavica — універсальную славянскую мову, таксама вядомую як усеславянская мова. На гэту тэму ён выдаў працы «Elementara universalis linguae Slavikae», Budae/Budapest, 1826 і «Zaklady vseslovanskego jazyka», Vienna, 1826.

НепославаПравіць

Усевалад Яўграфавіч Чэшыхін у 1913 годзе стварыў сістэму стварэння занальна сканструяваных моў шляхам далучэння да нацыянальных каранёў слоў афіксаў эсперанта. Гэтай сістэме ён даў імя «непо» («nepo» на эсперанта). У 1915 годзе ён стварае непо-мову на аснове славянскай лексікі — непослава.

Міжславянская моваПравіць

Міжславянская мова (Mezduslavjanski jezik) быў створаны чэхаславацкімі лінгвістамі ў 1954—1958 гг. пад кіраўніцтвам чэха-эсперантыста Йіржы Карэна, вядомага таксама як Уладзіслаў Падмеле.

Прыклад: «V meżdunarodnich jezikach dlużno stvorit taki cennosti, ktori budu zna znacit veliki prinos v oblasti nauk, izucenia jezikov, techniki, umenij itd.»

Слава-ЭсперантаПравіць

Слава-эсперанта, таксама называны «славіна», быў створаны Іосіфам Канечным у 1912 г. у Празе. Ён апублікаваў брашуру з 32 старонак «Mluvnička slonanského esperanta Slavina».

Прыклад:

«Hej, Slované, naši lepo
slovanó rěč máme, dokud
naše věrne serce pro
náš národ dame.»

Стварэнне панславянскіх моў у век СеціваПравіць

СловіаПравіць

Словіа (Slovio) — гэта мова, створаная славакам Маркам Гучка. Словіа распрацоўваўся з кірункам на максімальную лёгкасць разумення і вывучэння. Мае вельмі спрошчаную граматыку без склонаў і родаў. Ужывае асноўны лацінскі алфавіт без дыякрытычных знакаў, што гарантуе набор словіа на любым камп'ютары, без неабходнасці ўсталявання дадатковай раскладкі клавіятуры, і карэктнае адлюстраванне тэкстаў словіа на любым камп'ютары.

Прыклад:

Nasx otec ktor es vo nebo,
Sanktij es tvoj imen.
Tvoi kralenie pridib.
Tvoi hcenie bu na zemla takak na nebo.
Darij mi dnes nasx denju hleb.
I uprosci mi nasx grehis takak mi uprostime
tamktor grehitu protiv mi.
I ne vestij mi vo pokusenie, no spasij mi ot zlo.

Міжславянска мова (Славянскі, Словіоскі, Новаславянска мова)Правіць

Міжславянска мова (меджусловјанскы, medžuslovjansky) - апастэрыёрная панславянская мова, створаная на моўным матэрыяле стараславянскай мовы і існуючых славянскіх моў, прызначаная для зносін паміж іх носьбітамі.

Выбар алфавіта для панславянскіх моўПравіць

Важнае значэнне для разумення мовы мае выбраны алфавіт. Гістарычна склалася так, што славянскія народы ужываюць алфавіты, створаныя на аснове лацініцы ці кірыліцы.

Стараславянскі варыянт кірыліцыПравіць

Вартасці — вялікая (каля 40) колькасць знакаў дае магчымасць дакладна перадаваць гукі славянскіх моў. Недахопы — цяжкасці адлюстравання і набору на камп'ютары, таксама, літары гэтай азбукі малазразумелы сучаснаму чытачу. З-за гэтых недахопаў алфавіт не ўжываецца для стварэння панславянскіх моў.

Сучасныя варыянты кірыліцыПравіць

Вартасці — добра зразумелы большай частцы славян: беларускамоўным, рускамоўным, украінскамоўным і жыхарам былой Югаславіі. Недахопы — літары кірыліцы з'яўляюцца незразумелымі ўсяму астатняму свету, для друкавання патрабуецца ўсталяваць дадатковую раскладку клавіятуры, пажадана і саму кірылічную клавіятуру, для правільнага адлюстравання патрабуюцца адпаведныя налады, пажадана ўжыванне толькі праграм падтрымліваючых юнікод. Акрамя таго, розныя варыянты кірыліцы могуць унесці блытаніну, так, напрыклад руская «ы» адпавядае украінскай «и», а рускі знак «ъ» — гэта зусім не тое, што і балгарская літара «ъ». Некаторыя знакі з сучасных кірыліц з'яўляюцца незразумелымі для носьбітаў моў, ужываючых іншыя варыянты кірыліцы. З прычыны названых недахопаў кірыліцу для панславянскіх моў ужываюць рэдка, але для палягчэння разумення людзям, якія размаўляюць на мовах, ужываючых кірыліцу, некаторыя панславянскія мовы прадугледжваюць магчымасць транслітарацыі ў кірыліцу.

Лацініца з дыякрытычнымі знакаміПравіць

Вартасці — на адзін гук траціцца адна літара, вымаўленне літар без дыякрытыкі прыкладна вядома ўсім народам, ужываючым лацініцу, і большасці з людзей, якія карыстаюцца кірыліцай. Недахопы — неабходнасць усталявання дадатковай раскладкі для клавіятуры, і пры гэтым, што выбар не зусім просты, таму што «панславянскай» мовы ў спісе ў камп'ютары няма. Магчыма некарэктнае адлюстраванне асобных сімвалаў. Шырока ўжываецца падчас стварэння панславянскіх моў, нягледзячы на недахопы.

Лацініца без дыякрытычных знакаўПравіць

Вартасці — без праблем друкуецца і адлюстроўваецца на любым камп'ютары, не патрабуе ўсталявання дадатковай раскладкі клавіятуры, вымаўленне большасці літар прыблізна зразумела ўсім народам, якія карыстаюцца лацініцай і большасці з людзей, ужываючых кірыліцу. Недахопы — для адлюстравання некаторых гукаў патрабуецца камбінацыя з 2 літар (зрэдку — з большай колькасці літар). З гістарычных прычын ужываецца рэдка, але ў апошні час стала выкарыстоўвацца часцей.

Распаўсюджанасць панславянскіх моўПравіць

Звычайна, носьбітам панславянскіх моў з'яўляецца іх стваральнік, радзей — невялікая група людзей. Выключэннем з'яўляецца царкоўнаславянская мова, якая распаўсюдзілася больш астатніх панславянскіх моў дзякуючы палітычнай падтрымцы.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць