На’ві (мова)
На'ві — выдуманая мова, распрацаваная прафесійным лінгвістам Полам Фромерам паводле заказу James Cameron's produktions, падраздзялення Lingstorm Entertainment, для фільма Джэймса Кэмерана "Аватар". Паводле сцэнарыя, носьбітамі мовы на'ві з'яўляюцца сіняскурыя трохмятровыя гуманоіды з планеты Пандора, атмасфера якой атрутна для людзей. Мова пачала распрпрацоўвацца П. Фромерам з 2005 года. Паводле стана на канец 2009 года мова налічвала каля 1000 слоў[1] На мове жыхароў планеты Пандора na'vi літаральна значыць "народ". На'ві - аглютынатыўная мова эргатыўна-акузатыўнага строю. Шырока выкарыстоўваецца інфіксацыя дзеяслоўных формаў паводле філіпінскага ўзору. Парадак слоў свабодны, дзеяслоў імкнецца да канца сказа.
Мова На'ві | |
---|---|
Саманазва | Li'fya leNa'vi стваральнік мовы |
Вымаўленне | 'naʔvi |
Краіны | Пандора (Аватар) |
Статус | Апрыёрная мова |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | |
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
LINGUIST List | 08n |
Крыніцы
правіцьПаводле сваёй структуры мова на'ві нагадвае папуаскія і аўстралійскія мовы[2], хаця П. Фромер адзначаў, што некаторыя словы паводле гучання бліжэй да нямецкай, а іншыя да палінэзійскіх моў[3].
Зноскі
- ↑ [1](недаступная спасылка)
- ↑ Аватар: пераўвасабленне лінгвістыкі(недаступная спасылка)
- ↑ Інтэрв'ю з П. Фромерам(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- Слоўнік мовы На'ві з фільма "Аватар"(недаступная спасылка)
- форум Learnnavi.org(недаступная спасылка)
- Блог Пола Фромера аб мове На'ві
- Зварот П. Фромера ў сувязі з Днём Зямлі на мове На'ві
- TEDxUSC - Paul Frommer - Sweet Nothings in Na'vi (відэапрэзэнтацыя мовы На'ві)
- Самы вялікі рускі сайт, прысвечаны фільму "Аватар" Архівавана 30 студзеня 2012.
- Раздел форума "Pandora - супольнасць зямных Na'vi прысвечаны вывучэнню мовы і творчасці на мове на'ві. Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Форумная ралявая гульня, дзевыкарыстоўваецца мова на'ві(недаступная спасылка)
- Бібліятэка твораў на мове на'ві(недаступная спасылка)
- Рускамоўны рэсурс па вывучэнню мовы на'ві Архівавана 28 ліпеня 2012.