Аватар (фільм, 2009)
«Авата́р» (англ.: Avatar, МФА: [ˈæv.ə.tɑɹ]) — амерыканскі навукова-фантастычны фільм 2009 года аўтара сцэнарыя і рэжысёра Джэймса Кэмерана з Сэмам Уортынгтанам і Зоі Салдана ў галоўных ролях. Дзеянне фільма адбываецца ў 2154 годзе, калі чалавецтва здабывае каштоўны мінерал унабтаніум на планеце Пандора, заселеным спадарожніку газавай планеты ў зорнай сістэме Альфы Цэнтаўра[15][16][17]. Па сюжэце рэсурсаздабывальная карпарацыя пагражае існаванню мясцовага племені чалавекападобных разумных істот, на'ві. Назва фільма — назва генетычна спраектаваных целаў, гібрыдаў на'ві і людзей, якія выкарыстоўваюцца камандай даследчыкаў для вывучэння планеты і ўзаемадзеяння з туземнымі жыхарамі Пандоры[18].
Аватар![]() | |
---|---|
Avatar | |
![]() | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[d], баявік, прыгодніцкі фільм, баявая фантастыка[d], мультфільм з жывымі акцёрамі[d] і навуковая фантастыка |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | 20th Century Fox[13], Lightstorm Entertainment[13], RatPac-Dune Entertainment[d] і Ingenious Media[d] |
Працягласць |
Тэатральная версія: 162 хвіл.[1] Рэжысёрская версія: 171 хвіл.[2] |
Бюджэт |
$ 237 000 000[3] + $ 9 000 000 (паўторны пракат)[2] |
Зборы | $ 2 782 275 172[4][5] |
Краіна |
![]() |
Мова |
англійская, на’ві |
Год | 18 снежня 2009[8], 18 снежня 2009[9], 17 снежня 2009[10][11], 17 снежня 2009[12] і 16 снежня 2009 |
Папярэдні фільм |
|
Наступны фільм | Аватар 2 |
IMDb | tt0499549 |
Афіцыйны сайт(англ.) |
Стварэнне «Аватара» пачалося ў сярэдзіне 1990-х гадоў, калі Кэмеран напісаў 80-старонкавую канцэпцыю сцэнарыя фільма[19][20]. Меркавалася пачаць здымкі ў 1997-м і выпусціць «Аватар» у пракат ужо ў 1999 годзе, але, па словах Кэмерана, на той момант яшчэ не існавала тэхналогій, здольных увасобіць у жыццё яго бачанне карціны[21]. Праца над мовай на'ві пачалася ўлетку 2005-га, а напачатку 2006 года Кэмеран прыступіў да стварэння сцэнарыя і выдуманага сусвету[22][23]. Па афіцыйных даных, бюджэт «Аватара» складае каля 237 мільёнаў долараў[3], па іншых ацэнках, выдаткі на вытворчасць фільма вар'іруюцца ад $280 да $310 мільёнаў, а кошт рэкламнай кампаніі ацэньваецца ў $150 мільёнаў[24][25][26]. Пры здымках «Аватара» шырока выкарыстоўвалася тэхналогія захопу руху. Фільм выйшаў у пракат у традыцыйным фармаце, 3D-фармаце (RealD 3D, Dolby 3D, XpanD 3D і IMAX 3D) і ў «4D»-фармаце ў некаторых кінатэатрах Паўднёвай Карэі[27].
Прэм'ера «Аватара» адбылася ў Лондане 10 снежня 2009 года. У міжнародны пракат, уключаючы ЗША і Канаду, фільм выйшаў 16—18 снежня таго ж года. Карціна мела камерцыйны поспех[28][29][30] і была станоўча ўспрынята крытыкамі[31][32]. Яна пабіла некалькі рэкордаў па зборах, стаўшы самым касавым фільмам усіх часоў у Паўночнай Амерыцы і ва ўсім свеце, абагнаўшы «Тытанік», які ўтрымліваў рэкорд на працягу 12 гадоў[33]. «Аватар» таксама стаў першым фільмам у гісторыі кінематографа, чые касавыя зборы перавысілі адзнаку ў 2 мільярды долараў[34]. Фільм быў намінаваны на «Оскар» у дзевяці катэгорыях, уключаючы «Лепшы фільм» і «Лепшая рэжысура»[35], і перамог у трох з іх: «Лепшая аператарская праца», «Лепшыя візуальныя эфекты» і «Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка». DVD-рэліз фільма пабіў рэкорды продажаў, а Blu-ray-выданне стала адным з самых паспяховых у гісторыі. У 2015 годзе ці пазней выйдзе сіквел кінакарціны — «Аватар 2». Адначасова здымаецца і трэцяя частка франшызы; таксама магчыма з'яўленне чацвёртага фільма[36].
АкцёрыПравіць
|
|
Узнагароды і намінацыіПравіць
«Аватар» быў намінаваны на прэмію «Оскар» у дзевяці катэгорыях, уключаючы «Лепшы фільм» і «Лепшую рэжысуру», але перамог толькі ў трох з іх: «Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка», «Лепшая аператарская праца» і «Лепшыя візуальныя эфекты»[35]. На 67-й цырымоніі «Залаты глобус» з чатырох намінацый «Аватар» перамог у дзвюх: «Лепшы фільм-драма» і «Лепшая рэжысёрская праца»[37]. Фільм стаў «Лепшай карцінай» па меркаванні New York Film Critics Online[38] і «Самым арыгінальным, інавацыйным або крэатыўным фільмам» па версіі St. Louis Film Critics, дзе таксама выйграў у намінацыі «Лепшыя візуальныя эфекты»[39]. «Аватар» быў намінаваны ў дзевяці катэгорыях на прэміі BAFTA і стаў пераможцам у дзвюх з іх: «Лепшы прадакшн-дызайн» і «Лепшыя спецэфекты»[40]. Фільм — уладальнік мноства іншых розных узнагарод і намінацый.
Зноскі
- ↑ BBFC rating and classification details for Avatar (7 снежня 2009). — «Feature Film. Classified 07 December 2009. Run Time 161m 35s» Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 26 жніўня 2010.
- ↑ 2,0 2,1 James Wigney Avatar director slams bandwagon jumpers. Herald Sun (15 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 16 жніўня 2010.
- ↑ 3,0 3,1 Patten, D. 'Avatar's' True Cost — and Consequences (англ.) . The Wrap (3 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2009. Праверана 12 снежня 2009.
- ↑
Box Office Mojo
- Усяго: Avatar (2009). — «$2,782,275,172» Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 10 студзеня 2012.
- Спецыяльнае выданне: Avatar (Special Edition). — «North America:$10,741,486; Overseas: $22,469,358» Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 10 студзеня 2012.
- ↑ Avatar. The-Numbers. Nash Information Services. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 27 сакавіка 2011.
- ↑ French, Philip Avatar was the year's real milestone, never mind the results (англ.) . London: The Guardian (14 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
- ↑ Johnston, Rich Review: AVATAR — The Most Expensive American Film Ever... And Possibly The Most Anti-American One Too (англ.) . Bleeding Cool (11 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
- ↑ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=avatar.htm
- ↑ http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=68935&type=MOVIE&iv=Basic
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/158984/2009_filmbemutatok_osszes.xls
- ↑ http://www.zelluloid.de/filme/index.php3?id=7614 Праверана 13 лістапада 2017.
- ↑ 13,0 13,1 13,2 13,3 13,4 AVATAR // Australian Classification Board — 1970.
- ↑ 14,0 14,1 14,2 14,3 ČSFD — 2001.
- ↑ Choi, Charles Q. Moons like Avatar's Pandora could be found (англ.) . MSNBC (28 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
- ↑ Wilhelm, Maria; Dirk Mathison (November 2009). James Cameron's Avatar: A Confidential Report on the Biological and Social History of Pandora. HarperCollins. p. 4. ISBN 0-0618-9675-6. https://archive.org/details/avatarconfidenti00mari/page/4.
- ↑ Horwitz, Jane Family Filmgoer. The Boston Globe. The New York Times Company (24 снежня 2009). Праверана 10 сакавіка 2012.
- ↑ Winters Keegan, Rebecca Q&A with James Cameron (англ.) . Time (11 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 19 сакавіка 2012.
- ↑ Jensen, Jeff Great Expectations. Entertainment Weekly. Time Warner (10 студзеня 2007). Праверана 8 сакавіка 2012.
- ↑ Marquardt, Alexander Did Avatar Borrow from Soviet Sci-Fi Novels? (англ.) . ABC News (14 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 16 сакавіка 2012.
- ↑ Hevrdejs, Judy; Conklin, Mike Channel 2 has Monday morning team in place (англ.) // Chicago Tribune. — 1996.
- ↑ Crafting an Alien Language, Hollywood-Style: Professor's Work to Hit the Big Screen in Upcoming Blockbuster Avatar (англ.) . USC Marshall. University of Southern California Marshall School of Business. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 31 мая 2011.
- ↑ «Avatar Language». Nine to Noon. December 15, 2009.
- ↑ Barnes, Brooks 'Avatar' Is No. 1 but Without a Record (англ.) . The New York Times. The New York Times Company (20 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
- ↑ Fritz, Ben Could 'Avatar' hit $1 billion? (англ.) . Los Angeles Times. Tribune Company (20 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
- ↑ Keegan, R. How Much Did Avatar Really Cost? (англ.) . Vanity Fair (3 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2012. Праверана 18 сакавіка 2012.
- ↑ Sunhee, Han 'Avatar' goes 4D in Korea (англ.) . Variety (5 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2012. Праверана 28 красавіка 2012.
- ↑ D'Alessandro, Anthony 'Avatar' takes $27 million in its first day (англ.) . Variety. Reed Business Information (19 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
- ↑ Douglas, Edward Avatar Soars Despite Heavy Snowstorms (англ.) . ComingSoon.net. CraveOnline (21 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
- ↑ Reporting by Dean Goodman; editing by Anthony Boadle «Avatar» leads box office, despite blizzard (англ.) . Thomson Reuters (20 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
- ↑ Germain, David «Avatar» wins Golden Globes (англ.) . Chicago Sun-Times. Rogerebert.com (17 студзеня 2010). — «...[Cameron] has become king of an alien landscape, elevating space fantasy to enormous critical acclaim.» Праверана 8 сакавіка 2012.
- ↑ D. E. Williams «Avatar» director James Cameron back in spotlight (англ.) (18 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
- ↑ All Time Worldwide Box Office Grosses (англ.) . Box Office Mojo. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
- ↑ 'Avatar' Wins Box Office, Nears Domestic Record (англ.) . ABC News. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
- ↑ 35,0 35,1 List of Academy Award nominations (англ.) . CNN (2 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
- ↑ Выхад фільма "Аватар 2" Джэймса Кэмерана пераносіцца на 2015 год (руск.) . ІТАР-ТАСС (2 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана 5 кастрычніка 2012.
- ↑ Golden Globe 2010 Winners (англ.) . Moviefone (17 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 11 чэрвеня 2012.
- ↑ N.Y. Online Critics like 'Basterds' (англ.) . Variety (14 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 11 чэрвеня 2012.
- ↑ Robinson, Anna St. Louis Film Critics Awards 2009 (англ.) . Alt Film Guide (21 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 11 чэрвеня 2012.
- ↑ 2010 BAFTA Awards (англ.) . Chiff.com. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 11 чэрвеня 2012.
ЛітаратураПравіць
На англійскайПравіць
- Duncan, Jody; Fitzpatrick, Lisa. The Making of Avatar. — Abrams Books, 2010. — P. 52. — ISBN 0-8109-9706-1.
- Duncan, Jody; Cameron, James. The Winston Effect. — Titan Books, 2006. — ISBN 1845761502.
СпасылкіПравіць
Аватар (фільм, 2009) на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт (англ.)
- «Аватар» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Аватар на сайце «Box Office Mojo» (англ.)
- «Аватар» на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)
- «Аватар» на сайце «Metacritic» (англ.)
- Pandorapedia (англ.) — энцыклапедыя сусвету «Аватара»