Тытанік (фільм, 1997)
«Тыта́нік» (англ.: Titanic) — фільм-катастрофа 1997 года, зняты Джэймсам Кэмеранам, у якім паказана гібель легендарнага лайнера «Тытанік». Галоўныя ролі ў фільме выканалі Кейт Уінслет (Роза Дзьюіт Б’юкейтэр) і Леанарда Дзі Капрыа (Джэк Доўсан). Героі фільма, быўшы членамі розных сацыяльных слаёў, закахаліся адзін у аднаго на борце злашчаснага карабля, які здзяйсняў свой рэйс праз Атлантычны акіян у 1912 годзе.
Тытанік![]() | |
---|---|
Titanic | |
![]() | |
Жанр |
фільм-катастрофа меладрама драма |
Рэжысёр | Джэймс Кэмеран |
Прадзюсар |
Джэймс Кэмеран Джон Ландау |
Сцэнарыст | Джэймс Кэмеран |
У галоўных ролях |
Леанарда Дзі Капрыа Кейт Уінслет Білі Зейн Кэці Бейтс |
Аператар | Расел Карпентэр |
Кампазітар | Джэймс Хорнер |
Кінакампанія |
![]() ![]() ![]() |
Працягласць |
Тэатральная версія: 194 хвіл. Рэжысёрская версія: 216 хвіл. |
Бюджэт | $ 200 млн[1] |
Зборы | $2 243 134 099 |
Краіна |
![]() |
Мова | англійская |
Год |
1997 2012 (паўторны рэліз) |
IMDb | ID 0120338 |
Афіцыйны сайт (англ.) |
Прэм’ера фільма ў ЗША адбылася 19 снежня 1997 года. Дыстрыбутарам фільма ў Паўночнай Амерыцы выступіла кампанія «Paramount Pictures», а ва ўсім астатнім свеце — «20th Century Fox». Бюджэт склаў 200 мільёнаў долараў ЗША[2] — рэкордны для свайго часу. «Тытанік» усталяваў рэкорд, стаўшы самым прыбытковым фільмам за ўсю гісторыю кінематографа, сабраўшы ў пракаце ва ўсім свеце звыш 1,8 мільярдаў долараў, і ўтрымліваў гэта дасягненне на працягу 12 гадоў, пакуль яно не было пабіта фільмам таго ж рэжысёра «Аватар»[3]. Апроч гэтага ён узначальваў амерыканскі бокс-офіс 15 тыдняў, што зрабіла яго другім фільмам пасля «Іншапланецяніна» (1982), які знаходзіўся на гэтай пазіцыі даўжэй усіх — 16 тыдняў.
У 1998 годзе «Тытанік» быў вылучаны на «Оскар» у 14 намінацыях, у выніку атрымаў 11 з іх, уключаючы ўзнагароду «Найлепшы фільм» 1997 года. Фільм стаў рэкардсменам па колькасці атрыманых узнагарод «Оскар» нароўні з такімі фільмамі, як «Усё пра Еву» (1950), «Бен-Гур» (1959) і «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля» (2003), у сувязі з чым часта прызнаецца лепшым фільмам у жанры меладрама.
5 красавіка 2012 года, у сувязі са стагоддзем легендарнага крушэння адбылася прэм’ера гэтага фільма ў фармаце 3D і IMAX 3D[4].
ЗноскіПравіць
- ↑ Titanic (1997) - Box Office Mojo . Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 3 лютага 2014.
- ↑ Box office statistics for Titanic (1997) . Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 3 лютага 2014.. BoxOfficeMojo.com. Праверана 6 сакавіка 2007 года
- ↑ Titanic sinks competitors without a trace . Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2012. Праверана 3 лютага 2014.. BBC, 25 лютага 1998 года. Праверана 6 сакавіка 2007 года
- ↑ Paramount Pictures, Twentieth Century Fox і Lightstorm Entertainment сумесна заявілі пра перавыпуск у 3D-фармаце фільма «Тытанік» Джэймса Кэмерана 6 красавіка 2012 года. . Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 3 лютага 2014.
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт фільма (англ.)
- «Тытанік» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- «Тытанік»(недаступная спасылка) (англ.) на сайце All Movie Guide
- «Тытанік» (англ.) на сайце Box Office Mojo
- «Тытанік» (англ.) на сайце Yahoo! Movies