Пол Фромер (Paul R. Frommer) (нар. 1943, Нью-Ёрк) — прафесар Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі (USC), лінгвіст. Раней ён з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам, каардынатарам спецыяльных праектаў, стратэгічных планаў у «Бэнтлі Індастрыз», (Лос-Анджэлес, Каліфорнія). У 2005—2008 гадах займаў пасаду дырэктара цэнтра камунікатыўнага менеджменту школы бізнесу Маршала ў Паўднёвакаліфарнійскім універсітэце.

Пол Фромер
Paul R. Frommer
Дата нараджэння 17 верасня 1944(1944-09-17)[1] (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  ЗША
Адукацыя
Месца працы
Прафесія прафесар Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі(USC), стваральнік мовы на’ві
Кар’ера 1965-н.ч.
IMDb ID 1018017

Захапленне лінгвістыкай правіць

Фромер з ранняга ўзросту цікавіўся астраноміяй, астрафізікай і матэматыкай. Ён скончыў Рочэстэрскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра мастацтваў па матэматыцы ў 1965 годзе. Пазней выкладаў англійскую мову і матэматыку ў Малайзіі (на малайскай мове) ад Корпуса Міра. З гэтага часу ён пачаў цікавіцца лінгвістыкай, абараніўшы доктарскую дысертацыю ў гэтай галіне ў USC (праца была прысвечана роэным аспектам персідскага сінтаксіса). Адначасова з гэтым ён выкладаў англійскую мову ў Іране, дзе ўсяго на працягу года да сярэдзіны 1970-х вывучаў персідскую мову. Фромер выкладаў на працягу некалькіх гадоў, але потым пачаў займацца бізнесам. У 1989 годзе Фромер напісаў сцэнарый да фільма «Крок у трэцяе вымярэнне». У 1996 годзе ён вярнуўся ў USC. У 1999 годзе ён напісаў у суаўтарстве кнігу «Погляд на мовы: даследаванні па элементарнай лінгвістыцы». Паміж 2005 і 2008 гадамі ён быў дырэктарам Цэнтра камунікатыўнага менеджменту Школы бізнесу Маршала.

Праца над «Аватарам» правіць

Асноўная старонка: На’ві У 2009 годзе П. Фромер быў запрошаны Джэймсам Кэмеранам да распрацоўкі сцэнарыя да новага фільма «Аватар».

Фромер прыдумаў мову для выдуманай расы іншапланяцян на’ві, жыхароў планеты Пандора. Ён пачаў працэс стварэння мовы з фанетыкі і фаналогіі. Потым ён распрацаваў марфалогію, сінтаксіс і лексіку. Кэмеран, паводле слоў Фромера, жадаў, каб «мова атрымалася прыемнай для слыху, каб падабацца аўдыторыі».

Фромер, як ён сам прызнаваўся, фарміраваў граматыку на’ві як перайманне палінезійскіх моў. Акрамя таго, ён увеў абруптыўныя зычныя, якія сустракаюцца ў каўказскіх, мунда мовах, і ў той жа час выключыў звонкія выбуховыя, характэрныя для большасці індаеўрапейскіх моў. Спецыфічным з’яўляецца строй прыдуманай ім мовы. Ён адносіцца да вельмі рэдкай разнавіднасці — трыпартыўнай ці трохчастнай[2]. Усе тры актанты (статыў, агенс і пацыенс) маркіруюцца трымя рознымі склонамі: намінатывам (дакладней: інтразівам), эргатывам і акузатывам адпаведна.

Кэмеран напісаў некалькі песень для свайго фільма, а Фромер пераклаў іх на на’ві і трэніраваў англамоўных спевакоў пры вымаўленні спецыфічных гукаў. Галасы спевакоў не былі апрацаваны на камп'ютары, бо Кэмеран жадаў, каб гэтыя галасы не гучалі механічна, а былі «жывымі».

Пасля поспеху фільма «Аватар» Фромер атрымаў шмат пісем ад паклоннікаў, якія патрабавалі, каб слоўнік новай мовы дапаўняўся і надалей, адчыняліся вэб-старонкі па яго вывучэнні і ўжыванні. У асяроддзі вывучаючых мову на’ві Пола Фромера звычайна называюць Karyu Pawl, што значыць Настаўнік Паул.

Зноскі

Спасылкі правіць