Інфармацыйна-пошукавая мова
Інфармацыйна-пошукавая мова (ІПМ) — штучная мова, якая ўяўляе сабой сукупнасць сродкаў для апісання фармальнай і зместавай структуры для пошуку (шляхам індэксавання) па запыту карыстальніка.
Структура
правіцьУ ІПМ магчыма выдзеліць алфавіт, лексіку і граматыку.
- Алфавіт — сукупнасць вызначаных сімвалаў для запісу слоў і выразаў. У многіх мовах для гэтага выкарыстоўваюць сімвалы натуральнай мовы.
- Лексіка — сукупнасць усіх выкарыстоўваемых у мове слоў, лексічных адзінак.
- Граматыка — правілы складання выразаў. Граматыка ў шмат якіх ІПМ з’яўляецца фармальнай, а ў некаторых адсутнічае ўвогуле.
Для ўпарадкавання лексічных адзінак пры пабудове лексікі ўжываюцца парадыгматычныя адносіны паміж лексічнымі адзінкамі. Гэтыя адносіны ўсталёўваюцца і фіксуюцца ў слоўніку мовы, зыходзячы з патрэб інфармацыйнага пошуку.
Тыпы і віды ІПМ
правіцьСпосаб задавання лексічных адзінак
правіць- Кантралюемыя — мовы, слоўнікавы склад якіх задаецца і кантралюецца пры дапамозе слоўнікаў і табліц. Да іх адносяць розныя сістэмы класіфікацыі (УДК, ББК, класіфікацыя Дзьюі).
- Мова прадметных рубрык. На аснове іерархічнай класіфікацыі ствараюцца сістэматычныя каталогі. На аснове мовы прадметных рубрык ствараюцца прадметныя каталогі. Алфавітныя каталогі — ручны пошук.
- Дэскрыптарныя ІПМ, а таксама мова ключавых слоў — аўтаматычны пошук.
- Некантралюемыя — лексіка не задаецца слоўнікам, а будуецца на аснове выбару тэрмінаў натуральнай мовы. Такія ІПМ сталі шырока выкарыстоўвацца ў апошні час.
Парадак запісу лексічных адзінак
правіць- Некаардынуемыя мовы — у якіх не дапускаецца каардынацыя лексічных адзінак (няма сувязі паміж імі) ні ў працэсе індэксавання, ні ў працэсе пошуку (напрыклад: сістэма расстаноўкі кніг у бібліятэчным фондзе паводле інвентарных нумароў).
- Каардынуемыя ІПМ — мовы, у якіх лексічныя адзінкі звязваюцца, каардынуюцца паміж сабой ці ў працэсе індэксавання, ці ў працэсе выкарыстання.
- Перадкаардынуемыя — сувязі паміж лексічнымі адзінкамі ўсталёўваюцца перад пошукам.
- Посткаардынуемыя — сувязі паміж лексічнымі адзінкамі ўсталёўваюцца толькі падчас пошуку.