Інтэрлінгва (лаціна-сінэ-флексіонэ)

(Пасля перасылкі з Лаціна-сінэ-флексіонэ)

Лаці́на-сі́нэ-флексіо́нэ (Latino sine flexione - латынь без словазмяненняў) - міжнародная штучная мова на аснове латыні, створаная італьянскім матэматыкам Джузэпэ Пеана у 1903 годзе. Пасля дапрацоўкі ў 1908 годзе атрымаў назву інтэрлінгва (не трэба блытаць з іншай штучнай мовай з аналагічнай назвай - Інтэрлінгва).

Алфавіт і правапісПравіць

Алфавіт лаціна-сінэ-флексіонэ супадае з лацінскім: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z ae oe Тое ж самае адносіцца і да правапіса. У мэтах спрашчэння магчыма пісаць e замест ae i oe, t замест th i f замест ph.

ВымаўленнеПравіць

Звычайна ужываецца вымаўленне, адпавядаючае так званаму "класічнай"/"рэканструяванай" лацінскай мове:

  • B чытаецца як "б", але як "п" у спалучэннях "bs" і "bt".
  • C заўсёды чытаецца як "к"
  • H чыіаецца як англійскае ці нямецкае "h" (глухое прыдыханне). Але ў словазлучэннях ph, th, ch i rh не чытаецца ўвогуле (гэта значыць яны вымаўляюцца як "п", "т", "к", і "р" адпаведна).
  • QU - як кў.
  • S - заўсёды як "с".
  • V як в ці ў.
  • Y як нямецкая "ü" ці французская "u".
  • AE як "ай".
  • OE як "ой".

Вымаўленне астатніх гукаў адпавядае прынятай традыцыі. Дапушчальныя тыя ці іншыя адкланенні ад гэтага вымаўлення ў бок традыцыйнага, што адлюстроваецца ў арфаграфіі (гл. вышэй). Галоўны націск заўсёды прыпадае на апошні склад слова, другарадны - туды, дзе гэта трэбаядля мілагучнасці.

Слоўнікавы складПравіць

Асноўная маса словаў запазычана з латыні, але ў відазмененай форме. Усе назоўнікі бяруцца ў форме аблатыва адзінага ліка. Прыметнікі бяруцца ў форме намінатыва адзінага ліка сярэдняга рода (для прыметнікаў на -e i -um, прычым -um мяняецца на -o). Дзеясловы ў большасці выпадкаў маюць форму усечанага лацінскага інфінітыва (адкідаецца канчатак -re).

Агульная характэрыстыка словаўтварэнняПравіць

Лаціа-сінэ-флексіонэ - твор натуралістычнага кірунку ў канструяванні міжнародных моў. Яго граматыка ў асобных выпадках прасцей за граматыку эсперанта (напрыклад, адсутнічае скланенне прыметнікаў, змена дзеясловаў паводле часа, абавязковае ўжыванне канчатка множнага ліка). Але пры гэтым сістэма словаўтварэння запазычана ў мовы-крыніцы - латыні і з-за гэтагавалодае ўсімі якасцямі словаўтварэння еўрапейскіх натуральных моў: аняўнасцю выключэнняў, некалькіх мадэляў для ўтварэння аднаго і таго-ж. Пагэтаму мова акзваецца больш складанай любой іншай аўтаномнай для чалавека, не ведаючага ў той ці іншай ступені латынь.

СловаўтварэннеПравіць

ДзеяслоўПравіць

У дзеяслова адсутнічаюць катэгорыі асобы і ліка. Напрыклад: Me salta. - я скачу. Vos salta. - Вы скочаце. Illo salta. - Ён, яна, яно скоча. Адсутнічае катэгорыя часа: будучы можа быць адлюстравана пры дапамозе прыслоўя і, а мінулы - прыслоўя е, якія ўкзаваюць на час назоўнікаў. Сам дзеяслоў пры гэтым не змяняецца. Будучы час абазначаюць звароты з мадальнымі дзеясловамі vol i debe. Няма змянення паводле накланенняў. Ад уласнадзеяслова магчыма ўтварыць тры вытворных: інфінітыў - дабаўленнем суфікса -re, актыўны дзеепрыметнік дабаўленнем -nte, і пасіўны дзеерпыметнік дабаўленнем - to. Напрыклад: ama - люблю, amare - любіць, amanre - любячы, amato - любімы. Спалучэнне дапаможнага глагола es (быць) з пасіўным дзеепрыметнікам утварае форму пасіўнага стана. актыўны дзеяч пры гэтым уводзіцца пры дапамозе ab. Напрыклад: Filio es amato ab matre - Сын любімы маткай.

НазоўнікПравіць

У лаціна-сінэ-флексіонэ існуе канчатак множнага ліка назоўнікаў - -s(filio - сын filios - сыны). але гэты канчатак магчыма не ўжываць, калі множны лік бачны з канттэкста. Гэта значыць, decem simias i decem simia аюнолькава значаць "дзесяць абяз'ян". Граматычны род адсутнічае. Пол можа быць выказаны пры дапамозе змены кораня, дабаўлення вызначаных суфіксаў ці дабаўкі слоў mas - мужскі і femina - жаночы. Напрыклад: patre - бацька, matre - маці, profeta - прарок, prophetissa - прарочыца, cane mas - самец сабакі, cane femina - самка сабакі. Апошняя мадэль з'яўляецца прадуктыўнай, першыя две - непрадуктыўнымі. Склоны перадаюцца парадкам слоў і прыназоўнікамі (напрыклад, родны склон - прыназоўнікам de).

ПрыметнікПравіць

Прыметнік незмяняемы. Ступені параўнання ствараюцца пры дапамозе дабаўлення пэўных прыслоўяў.

ЛічэбнікіПравіць

Колькасныя і парадкавыяПравіць

Сістэма лічэбнікаў запазычана з латыні ў некалькі спрошчаным выглядзе.

Колькасны Пераклрад Парадкавы Пераклад
uno адзін primo першы
duo два sekundo другі
tres тры tertio трэці
quatuor чатыры quarto чацвёрты
quinqe пяць quinto пяты
sex шэсць sexto шосты
septem сем septimo сёмы
okto восем oktavo восьмы
novem дзевяць nono дзявяты
decem дзесяць decimo дзясяты
viginti ці duo decem дваццаць vigesimo дваццаты
triginta ці tres decem трыццаць trigesimo трыццаты
nonaginta ці novem decem дзевяноста nonagesimo дзевяносты
centum Сто centesimo соты
mille Тысяча millesimo тысячны
millione міліён millionesimo міліённы

Колькасныя лічэбнікі ад 11 да 19 утвараюца шляхам злучэння колькасных лічэбнікаў першага дзесятка згодна з мадэллю decimo-uno ці decem et uno "адзінаццаць". Парадкавыя - шляхам злучэння парадкавых лічэбнікаў першага дзясятка згодна з мадэллю decimo-unio "адзінаццаты". Колькасныя лічэбнікі ад 40 да 80 - шляхам дабаўлення лічэбнікам першага дзясятка -aginta (канчатковая галосная, калі яна ёсць, пры гэтым адкідаецца): quinaginta - "пяцьдзясят". Парадкавыя лічэбнікі ўтвараюцца шляхам замены ў колькасных - inta на -esimo: quintagesimo "пяцідзясяты.

ПрыслоўеПравіць

Невытворныя выслоўі запазычаны з латыні. Утварэнне прыслоўяў ад прыметнікаў ажыццяўляецца пры дапамозе выразаў cum mente ці in modo. Напрыклад: in modo fraterno - па-братэрску, cum mente diligente - старанна. Прыслоўі ад назоўнікаў утвараюцца пры дапамозе in modo de - (напрыклад: in modo de fratre - па-братэрску).

ЗайменнікіПравіць

Асабістыя займеннікіПравіць

Адзіны лік Множны лік
Першая асоба me nos
Другая асоба te vos
Трэцяяя асоба illo* illos

(*)Існуюць таксама спецыяльныя формы illa - яна, id - яно, illas - множны лік ад illa.

Зваротныя займеннікіПравіць

Лаціна Пераклад
se сабе
se ipso сам сабе

Прыналежныя займеннікіПравіць

адзіны лік множны лік
першая асоба meo nostro
другая асоба tuo vostro
трэцяя асоба suo

Пытальныя займеннікіПравіць

Лаціна Пераклад
qui? хто?
que? што? які з?

Адносныя займеннікіПравіць

Лаціна Пераклад
que што, які (з)*
qui хто**
quod што
quem што, якога, каго***
utro які з двух

(*) Назоўны склон, толькі для рэчаў. (**) Назоўны склон, толькі для людзей. (***) Вінавальны склон, як для людзей, так і для рэчаў.

Указальныя займеннікіПравіць

Лаціна Пераклад
illo тое (ён, яна, яно)
illos тыя (яны)
ce, hok, isto гэта, шэтыя
tale такі
quale такі, як
ipso сам
idem той жа самы

Нявызначаныя займеннікіПравіць

Лаціна Пераклад
aliquo штосьці, хтосьці
uno нехта
omne усе, кожны
nemine ніхто
alio другі
solo адзін, адзіны
toto весь
neutro ні адзін з абодвух
altero адзін з абодвух
utroque абодва

СінтаксісПравіць

Дзейнік ставіцца перад выказнікам. Прамое дапаўненне - пасля выказніка. Прыметнік ставіцца пасля вызначаемага назоўніка. Прыслоўе змяшчаецца пасля вызначаемага дзеяслова і перад вызначаемым прыметнікам.

Гл. таксамаПравіць

Акадэмія інтэрлінгвы


ПосиланняПравіць