Эсперанціда
Эсперанціда (Esperantido) — штучная мова, створаная на базе эсперанта і іда, прапанавана Рэнэ дэ Сасюрам. Больш падобная да эсперанта. Існуюць два варыянты: Бернскі, прапанаваны ў 1919 годзе, і Неўшатэльскі, прапанаваны ў 1920 годзе.
Варыянт 1919 года адрозніваўся ад эсперанта заменай дыякрытычных сімвалаў (ģ замест ĝ і гэтак далей), адсутнасцю вінавальнага склону, лексікай (savi замест scii). У варыянце 1920 года дыякрытык не засталося зусім, зменена лексіка.