Уладзімір Валянцінавіч Варанкін
Уладзімір Валянцінавіч Варанкін (30 кастрычніка (12 лістапада) 1902, Ніжні Ноўгарад — 3 кастрычніка 1938, Масква) — савецкі гісторык, эсперантолаг, эсперантамоўны пісьменнік. Член ЦК СЭСР (1921), член Лінгвістычнага камітэта Акадэміі эсперанта (1921)[2][3].
Уладзімір Валянцінавіч Варанкін | |
---|---|
Владимир Валентинович Варанкин | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Vol-Volanto[1] |
Дата нараджэння | 12 лістапада 1902[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 кастрычніка 1938[1] (35 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Расійская імперыя→ СССР |
Бацька | Valentin Jegorovitch Varankin[d] |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | эсперанта |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 12 лістапада 1902. Яго бацька, Валянцін Ягоравіч (пам. у 1921 г.), да мабілізацыі ў Чырвоную Армію загадваў ашчаднай касай; маці, Ніна Андрэеўна (пам. у 1953 г.), была бібліятэкарам. Паводле адукацыі — гісторык, спецыяліст па пытаннях заходнееўрапейскай гісторыі. Быў дырэктарам Школы замежных моў (потым пераўтворанай у 2-і Маскоўскі дзяржаўны інстытут замежных моў). З 1935 г. загадваў таксама кафедрай сусветнай гісторыі ў Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце[3].
З 1919 года — эсперантыст; прымаў актыўны ўдзел у савецкім эсперанта-руху[2]. Ужо ў 1920 годзе арганізаваў у Ніжагародскай губерні каля 40 эсперанта-ячэек[3]. Калі ў чэрвені 1921 г. падчас 3-га Усерасійскага з’езда эсперантыстаў у Петраградзе быў створаны Саюз эсперантыстаў савецкіх краін (перайменаваны ў 1927 годзе ў Саюз эсперантыстаў савецкіх рэспублік), Варанкін быў абраны ў Цэнтральны камітэт Саюза і да канца жыцця прымаў актыўны ўдзел у працы Саюза.
У другой палове 1930-х гадоў над савецкім эсперанта-рухам згусціліся хмары: практычна ўвесь склад ЦК СЭСР і мноства шараговых эсперантыстаў былі рэпрэсаваны паводле надуманага абвінавачвання ў «шпіянажы»[4]. Варанкін быў арыштаваны ноччу з 7 на 8 лютага — як «удзельнік антысавецкай трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі і член так званага „Саюзнага цэнтра“ гэтай арганізацыі»[5]. Далей імя Варанкіна сустракаецца ў раздзеле «Московская область. 1-я категория»[6] «Спіса асоб, падлеглых суду Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда Союза ССР» ад 29 верасня 1938 года, падрыхтаванага НКУС СССР и завізаванага І. В. Сталіным и В. М. Молатавым[7]; гэтым лёс Варанкіна быў вырашаны наперад, бо першая катэгорыя азначала «вышэйшую меру пакарання». 3 верасня 1938 г. Ваенная калегія прысудзіла Варанкіна да расстрэлу, і ў той жа дзень прысуд быў выкананы[5]. 11 мая 1957 года Варанкін быў рэабілітаваны, а крымінальная справа закрыта за адсутнасцю складу злачынства[3].
Навуковая і літаратурная дзейнасць
правіцьУ. В. Варанкіным напісана шмат прац па эсперанталогіі — перш за ўсё, артыкулаў, якія публікаваліся ў друкаваным органе СЭСР — часопісе «Міжнародная мова». Праца Teorio de Esperanto («Тэорыя эсперанта», 1929) прысвечана даследаванню этымалогіі эсперанцкай лексікі, а таксама фанетыцы, марфалогіі і сінтаксісу мовы эсперанта[2].
У 1933 годзе ў выдавецтве EKKERLO («Выдавецкі кааператыў рэвалюцыйнай эсперанта-літаратуры», Амстэрдам) быў выдадзены раман Варанкіна Metropoliteno («Метрапалітэн»)[8]. Тэмай рамана, які вылучаўся захапляльнай фабулай і майстарскімі характарыстыкамі персанажаў, паслужыла падрыхтоўка да будаўніцтва метрапалітэна ў Маскве ў 1928—1929 гг. Галоўны герой рамана — малады савецкі інжынер, камандзіраваны ў Берлін для вывучэння вопыту будаўніцтва метро. Там ён знаёміцца з жыццём і палітычнай барацьбой нямецкіх камуністаў, а таксама піша аўтабіяграфічны раман аб сваім жыцці ў Маскве перад камандзіроўкай і падзеях у Берліне[9].
Літаратураведы аднадушна ўключаюць Варанкіна — разам з Кабэ, А. Вальенам, Г. Лойкенам, А. А. Сахаравым, Р. Шварцам, Д. Багі, Ч. Расэці — у спіс ключавых фігур, з якімі звязана станаўленне эсперанцкай прозы[10][11]. У 1977 г., калі ў Капенгагене выйшла другое выданне рамана «Метрапалітэн», старшыня Акадэміі эсперанта Уільям Олд даў высокую ацэнку раману, вітаючы перавыданне «забытага шэдэўра»[2], і дадаў раман да свайго спіса 50 найвыдатнейшых твораў, створаных на эсперанта за першыя сто гадоў яго існавання[3].
Творы
правіцьПрацы па эсперанталогіі
правіць- Varankin V. Teorio de Esperanto. — Moskvo: C. K.SEU, 1929. — 67 p.
Выданні рамана «Метрапалітэн»
правіць- Varankin V. Metropoliteno. — Amsterdam: EKPELO, 1933. — 200 p.
- Varankin V. Metropoliteno. 2 eld. — Kopenhago: Thorben Kehlet, 1977. — 252 p. — ISBN 87-87089-10-6.
- Varankin V Metropoliteno. — Antverpen: Thorben Kehlet — Stafeto, 1979. — 312 p. — ISBN 90-6336-016-9. (Пераклад на англійскую мову Марты Эванс)
- Varankin V. Metropoliteno. — Moskva: Progreso, 1992. — 244 p. — ISBN 5-01-002952-9. (Рэпрынт выдання 1933 г.)
- Varankin V. Metropoliteno. 3 eld. — Jekaterinburg: Sezonoj, 1992. — 260 p.
- Варанкин В. В. Метрополитен. — М.: Импэто, 2008. — 272 с. — ISBN 87-87089-10-6. (Пераклад на рускую мову А. Аляксандрава)
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г Gorecka H., Korĵenkov A. Nia diligenta kolegaro: Biografioj de 200 eminentaj esperantistoj — Litova Esperanto-Asocio, Sezonoj, 2018. — 500 экз.
- ↑ а б в г Королевич 1989, с. 162.
- ↑ а б в г д Nikolao Stepanov. Vladimir Varankin kaj lia libro.
- ↑ Королевич 1989, с. 143.
- ↑ а б Справка по архивно-следственному делу № 964677, апрель 1954 г.
- ↑ Раздел «Московская область. 1-я категория» Архівавана 4 красавіка 2016.
- ↑ Спіс ад 29.09.1938 Архівавана 18 студзеня 2014. на сайце «Сталінскія расстрэльныя спісы».
- ↑ Varankin 1933.
- ↑ Королевич 1989, с. 162-163.
- ↑ Токарев 1991, с. 147.
- ↑ Королевич 1989, с. 153-154.
Літаратура
правіць- Королевич А. И. Книга об эсперанто. — К.: Наукова думка, 1989. — 256 с. — ISBN 5-12-000985-9.
- Токарев Б. В. Об эсперантской поэзии // Проблемы международного вспомогательного языка. — М.: Наука, 1991. — 263 с. — ISBN 5-02-016810-6 — С. 143—161.
Спасылкі
правіць- В. В. Варанкин. Методика агитации и пропаганды Эсперанто. Лекция 5-я (1926)
- Электроннае выданне рамана «Метрапалітэн» (на эсперанта)
- Электроннае выданне рамана «Метрапалітэн» Архівавана 12 сакавіка 2016. (на рускай мове; пераклад Э. А. Будагяна)