Адкрыць галоўнае меню

Густаў Лебон

французскі псіхолаг

Густаў Лебон (фр.: Gustave Le Bon; 7 мая 1841, Нажан-ле-Ратру — 13 снежня 1931) — французкі сацыёлаг, антраполаг і публіцыст, адзін з заснавальнікаў сацыяльнай псіхалогіі. Доктар медыцыны.

Гюстаў Лебон
фр.: Le Bon Gustave
Gustave Le Bon.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 7 мая 1841(1841-05-07)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 13 снежня 1931(1931-12-13)[3] (90 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства: Flag of France.svg Францыя
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: урач, антраполаг, псіхолаг, сацыёлаг, фізік
Валодае мовамі: французская мова[1]
Мова твораў: французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды:
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

Атрымаў класічную адукацыю ў г. Тур. Скончыў Парыжскі ўніверсітэт (1886).

Даследаваў псіхалагічныя дэтэрмінанты этнічных канфліктаў і цыклічны характар развіцця цывілізацый, ролю псіхічных фактараў (эмоцый, пачуццяў, вераванняў і інш.) у гістарычным працэсе («Псіхалагічныя законы эвалюцыі народаў», 1894; «Эвалюцыя сучаснага свету», 1927). Аўтар адной з першых тэорый масавага грамадства.

СветапоглядПравіць

Атаясамліваў масу з натоўпам, у якім індывіды трацяць пачуццё адказнасці і апынаюцца ва ўладзе ірацыянальных пачуццяў, паколькі імі кіруе закон «духоўнага адзінства натоўпу». Увёў класіфікацыю натоўпаў, падзяляючы іх на аднародныя (класы, секты, касты) і разнародныя (вулічны натоўп, парламенцкія сходы і інш.). Прадказваў наступленне «эры мас» і звязаны з гэтым упадак культуры і духоўнасці грамадства («Псіхалогія натоўпу», 1895). Выступаў супраць усіх форм сацыяльнай роўнасці і рэвалюцый, дасягаенні цывілізацыі звязваў з вынікамі дзейнасці эліты, асабістымі інтэлектуальнымі здольнасцямі і прадукцыйнай творчай працай асобы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Charles Marie Gustave Le bon // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Gustave Le Bon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116850094 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116850094 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

ЛітаратураПравіць

  • Дубянецкі Э. Лебон // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.