Брандэнбургскія вароты

Брандэнбургскія вароты (ням. Brandenburger Tor) — архітэктурны помнік у Берліне (Германія).

Славутасць
Брандэнбургскія вароты
ням.: Brandenburger Tor
Брандэнбургскія вароты, від з усходняга боку
Брандэнбургскія вароты, від з усходняга боку
52°30′59″ пн. ш. 13°22′40″ у. д.HGЯO
Краіна Германія
Горад Берлін
Тып будынка Брама
Архітэктурны стыль берлінскі класіцызм
Архітэктар Карл Готгард Лангганс[d]
Дата заснавання 1791
Будаўніцтва 17891791 гады
Вышыня 26 м
Матэрыял пясчанік

Брадэнбургскіх вароты з’яўляюцца самым знакамітым сімвалам Берліна і Германіі. Доўгія гады яны служылі сімвалам падзелу Германіі і Берліна, а пасля 1989 г. сталі ўвасабленнем уз’яднання краіны.

Брадэнбургскія вароты — гэта адзіныя гарадскія вароты Берліна, што захаваліся, іх першапачатковая назва — Вароты міра. Яны былі пабудаваныя Карлам Готгардам Ланггансам у 17891791 гг. і з’яўляюцца першай значнай працай, выкананай у стылі берлінскага класіцызму. Узорам для Брадэнбургскіх варот паслужыў прапілен Акропаля ў Афінах.

Цікавыя фактыПравіць

Увечары 8 мая 2020 года культурная арганізацыя Kulturprojekte Berlin[de] правяла акцыю, прымеркаваную да 75-гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Светлавой праекцыяй на варотах падзякавалі воінам краін-саюзніц за вызваленне ад нацызму. Слова «Дзякуй» з’явілася на беларускай, рускай, англійскай, французскай, нямецкай, украінскай і польскай мовах[1][2].

Зноскі

СпасылкіПравіць