Кюнгёй-Ала-Тоо

(Пасля перасылкі з Кунгей-Алатау)

Кюнгёй-Ала-Тоо, Кунгей-Алатау (каз.: Күнгей-Алата́у, кірг.: Күнгөй Ала-Тоо) — горны хрыбет на поўначы Цянь-Шаня, які абмяжоўвае з поўначы Ісык-Кульскую катлавіну ў Казахстане і Кыргызстане. Даўжыня каля 280 км. Вышыня да 4771 м (гара Чок-Тал). Складзены з гранітаў, сланцаў, пясчанікаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Ледавікі агульнай плошчы 237 км². На паўночных схілах і ўцяснінах — лясы з цянь-шаньскай елкі, на паўднёвых — горныя стэпы, вышэй горныя лугі і лугастэпы. Ва ўсходняй частцы перавал Сан-Таш.

Кюнгёй-Ала-Тоо?
Даўжыня280 км
Найвышэйшая вяршыняЧок-Тал 
Вышыня4771 м 
Кюнгёй-Ала-Тоо (Казахстан)
Кюнгёй-Ала-Тоо
Кюнгёй-Ала-Тоо (Кыргызстан)
Кюнгёй-Ала-Тоо
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

Літаратура правіць