Кіргізскі хрыбет
Кіргізскі хрыбет (кірг.: Кыргыз Ала-Тоо, каз.: Қырғыз жотасы) — горны хрыбет, які абмяжоўвае з поўдня Чуйскую даліну і пустыню Майынкум. Даўжыня хрыбта 375 км. Распасціраецца з усходу на захад ад Баомскай цясніны да горада Тараз. Найбольшая вышыня — 4875 м (пік Заходні Аламедын).
Кіргізскі хрыбет | |
---|---|
кырг. Кыргыз Ала-Тоо, каз. Қырғыз жотасы | |
![]() | |
42°30′ пн. ш. 74°35′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Даўжыня | 375 км |
Найвышэйшая вяршыня | Заходні Аламедын |
Вышэйшы пункт | 4875 м |
![]() |
Складзены пераважна асадкавымі і метамарфічнымі пародамі, парфірытамі, гранітамі. Паўночны схіл больш спадзісты і доўгі, чым паўднёвы. На схілах да вышыні 2500 м — стэпы, лясы (елка, арча), вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. З вышыні 3700 м — снежнікі і ледавікі (агульная плошча абляднення 223 км²).
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).