Чу́йская даліна[1]даліна ў сярэднім цячэнні ракі Чу, ад Баамскай цясніны да ўсходняй ускраіны пустыні Муюнкум, у Кыргызстане і Казахстане.

Чуйская даліна
Каардынаты: 42°48′ пн. ш. 75°18′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Казахстан,  Кыргызстан
Вышыня над узроўнем мора 500—1200 м
Рэкі Чу
physical
Чуйская даліна
Чуйская даліна

Даўжыня каля 200 км, шырыня ад 15 км на паўднёвым усходзе да 100 км на паўночным захадзе, вышыня ад 500 да 1200 м. Клімат рэзка кантынентальны. Ападкаў 250—400 мм за год. Амаль уся даліна разараная, арашаецца водамі ракі Чу і яе прытокаў.

У даліне канцэнтруюцца пасевы цукровых буракоў, збожжавых культур. Развіта садаводства і вінаградарства. На поўдні даліны знаходзіцца горад Бішкек.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.

Літаратура правіць