Снежнік — нерухомае скопішча снегу і лёду ў месцах, абароненых ад ветру і сонца, ніжэй за снегавую лінію, захоўваецца пасля растайвання навакольнага снежнага покрыва (сезонныя снежнікі) або не раставаючы на працягу ўсяго года (пастаянныя снежнікі).

Снежнік на схіле перавала Куйгук (Алтайскія горы)

Скопішчы снегу, якія ўтвараюць снежнікі, могуць паўстаць з прычыны пераносу снегу завірухай або ў выніку сходу лавіны (лавінныя снежнікі). Часам сустракаюцца пахаваныя снежнікі - лінзы снегу і лёду, прыкрытыя чахлом абвальна-асыпных, селевых, піракластычных адкладаў.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць