Ісык-Куль
Ісык-Куль (кірг.: Ысык-Көл, Гарачае возера) — бяссцёкавае возера ў Кыргызстане, у Паўночным Цянь-Шані, у межах Ісык-Кульскай катлавіны, на вышыні 1608 м.
Ісык-Куль | |
---|---|
кірг.: Ысык-Көл | |
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 1 606 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 60 км |
Плошча | 6236 км² |
Аб’ём | 1738 км³ |
Найбольшая глыбіня | 702 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | каля 6 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 15,844 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Плошча паверхні 6236 км² (па іншых даных 6330 км²). Даўжыня 178 км, шырыня да 60 км, глыбіня да 668 м. Плошча вадазбору 21,9 тыс. км². Упадае больш за 50 рэк; найбольшыя з іх Джэргалан і Цюп.
Берагі возера расчлянёны слаба, глыбокія залівы толькі на ўсходзе і паўднёвым усходзе. Зімой не замярзае. Тэмпература вады на паверхні летам да 20, зімою каля 2,7 °C. Вада саленаватая (каля 6 ‰).
Вядзецца рыбалоўства (голы асман, чэбак, сазан, марынка, стронга). Ажыццяўляецца суднаходства. Асноўныя парты: Рыбачае і Прыстань-Пржавальск. На Iсык-Кулі размешчаны курорты Чалпон-Ата і Тамга. Возера знаходзіцца ў складзе Ісык-Кульскага запаведніка. На беразе — магіла М. Пржавальскага. Развіваецца турызм.
Літаратура
правіць- Ісык-Куль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 349. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).