Балхаш (каз.: Балқаш) — бяссцёкавае паўпрэснаводнае возера ва ўсходняй частцы Казахстана, у Балхаш-Алакольскай катлавіне, на вышыні 342 м над узроўнем мора.

Балхаш
каз. Балқаш
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 340 м
Даўжыня 605 км
Шырыня от 9 до 74 км
Плошча 16,4 тыс. км²
Аб’ём 112 км³
Даўжыня берагавой лініі 2 385 км
Найбольшая глыбіня 26 м
Сярэдняя глыбіня каля 6 м
Гідралогія
Празрыстасць 1-5,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 413 000 км²
Размяшчэнне
Краіна
Балхаш (Казахстан)
Балхаш
Балхаш
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Другое па велічыні неперасыхаючае салёнае возера (пасля Каспійскага мора) і 13-е месца ў спісе найбуйнейшых азёр у свеце. Плошча возера зменьваецца ад 17 да 22 тыс. км². Даўжыня 605 км, найбольшая шырыня 74 км, найбольшая глыбіня да 26 м, сярэдняя каля 6 м. Плошча вадазбору каля 501 тыс. км². Заходні і паўночны берагі высокія, скалістыя, паўднёвае ўзбярэжжа — плоская раўніна з зараснікамі трыснягу.

Паўвостраў Сарыесік падзяляе Балхаш на дзве часткі, злучаныя пралівам Узун-Арал (шыр. 4 км): заходнюю — шырокую, з моцна парэзанай берагавой лініяй і ўсходнюю — вузкую, берагавая лінія менш звілістая. У заходнюю частку ўпадае рака Ілі, ва ўсходнюю — рэкі Каратал, Аксу, Лепсы і інш. Самыя вялікія астравы Басарал і Тасарал.

Клімат у раёне возера пустынны. Высокая летняя тэмпература паветра (каля 24 °C), нізкая адносная вільготнасць (55—60 %), моцныя вятры спрыяюць выпарэнню (ад 950 да 1200 мм за год). Тэмпература вады на паверхні ад 0 °C у снежні, да 28 °C у ліпені. Ледастаў з лістапада да красавіка. Унікальнасць возера ў тым, што яно падзелена вузкім пралівам на дзве часткі з рознымі хімічнымі характарыстыкамі вады. Вада ў заходняй частцы амаль прэсная (да 1 ‰), празрыстасць да 1 м, жоўта-шэрага колеру, ва ўсходняй частцы — саленаватая (5 ‰), празрыстая да 5,5 м, колер ад блакітнаватага да ізумрудна-зялёнага.

Водзяцца прамысловыя рыбы: сазан, судак, марынка, акунь. Шмат вадаплаўных птушак. Ажыццяўляецца суднаходства. На паўночным беразе знаходзіцца горад Балхаш.

Літаратура

правіць