Касцёл Святога Язафата Кунцэвіча (Расоны)

Касцёл Святога Язафата Кунцэвіча — мураваны каталіцкі храм у гарадскім пасёлку Расонах Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 28.

Касцёл
Касцёл Святога Язафата Кунцэвіча
55°53′56″ пн. ш. 28°48′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Расоны
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Благачынне Полацкі дэканат 
Будаўніцтва 20052010 гады
Map

Гісторыя

правіць

Будаўніцтва касцёла распачалося ў 2005 годзе. 18 верасня 2010 года біскуп віцебскі Уладзіслаў Блін на ўрачыстай святой імшы асвяціў касцёл ў гонар уніяцкага полацкага архіепіскапа Язафата Кунцэвіча (1580—1623), кананізаванага каталіцкай царквой. Прабошчам касцёла з’яўляецца ксёндз Вячаслаў Барок[1].

Архітэктура

правіць

У абліччы храма прысутнічаюць элементы готыкі. У адну са сцен умураваны фрагмент храма, а вежу ўпрыгожвае крыж з касцёла ў вёсцы Гарбачэва, які пры савецкай уладзе быў разбураны[2].

Сцены распісаны сюжэтамі, якія ўзыходзяць да творчасці італьянскага мастака Джота дзі Бандонэ. Аўтарам фрэсак з’яўляецца мастак Уладзімір Кандрусевіч[3].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Варта паехаць у Расоны / І. Жарнасек // Ave Maria. — 2011. — № 12. — С. 28—29.

Спасылкі

правіць