Наўліцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ветрынскім раёне Віцебскай вобласці БССР

На́ўліцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ветрынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Наўліцы.

Наўліцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Ветрынскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Наўліцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ветрынскага сельсавета[1].

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.