Астроўшчынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Астро́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Астроўшчына.

Астроўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Полацкі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Астроўшчына
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 790
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Астроўшчына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. Перад вайной цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Палюдавічы. З 20 верасня 1944 года сельсавет у Ветрынскім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Астроўшчына. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 3 ліпеня 1970 года ў склад Руднянскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Бяздзедавічы, Забалоцце, Паметнікі, Ражаншчына і Сенькава)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Астроўшчынскага сельсавета 15 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шпакоўшчынскага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Верхнія Марозы, Гамоўшчына, Карсюкі, Касарэва, Лужайкі, Нача-Шпакоўшчына, Ніжнія Марозы, Радкоўшчына, Сарокі, Сіпоўшчына, Чарнаручча і Шпакоўшчына)[3].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1092 чалавекі[4], з іх 88,2 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 790 чалавек[6].

Населеныя пункты правіць

Астроўшчынскі сельсавет уключае 25 населеных пунктаў:

Крыніцы правіць

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 56. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.