Руднянскі сельсавет (Полацкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці БССР

Рудня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Рудня.

Руднянскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Полацкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Рудня
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
7 чэрвеня 1968
Дата скасавання 16 ліпеня 1954,
16 кастрычніка 1989

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ліцвінаўскага сельсавета[1].

7 чэрвеня 1968 года цэнтр Фарынаўскага сельсавета Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР перанесены ў вёску Рудня, сельсавет перайменаваны ў Руднянскі[2]. 3 ліпеня 1970 года ў склад Вароніцкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Белы Двор, Грыцкаўшчына, Заполле, Заскаркі, Касарова, Кунцэвічы, Лагані, Мар’янполле і Усомля), а ў склад сельсавета з Астроўшчынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Бяздзедавічы, Забалоцце, Паметнікі, Ражаншчына і Сенькава)[3]. 19 студзеня 1973 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Ветрынскага пассавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бадзінава, Вераб’і, Воранаўшчына, Двор Воранаўшчына, Дубраўка, Жарнасекі, Залессе, Качанава і Малашова), наўзамен у адміністрацыйнае падпарадкаванне Ветрынскага пассавета перададзена вёска Гарчакі[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Руднянскага сельсавета 41 населены пункт[5]. 16 кастрычніка 1989 года цэнтр Руднянскага сельсавета перанесены ў вёску Фарынава, сельсавет перайменаваны ў Фарынаўскі[6].

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 8 (1382).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 56. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.