Вароніцкі сельсавет
Варо́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Варонічы.
Вароніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Полацкі раён |
Уключае | 25 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Варонічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 359 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 211656 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года як Варонецкі сельсавет у складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Варонеч. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Полацкага раёна. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Руднянскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Белы Двор, Грыцкаўшчына, Заполле, Заскаркі, Касарова, Кунцэвічы, Лагані, Мар’янполле і Усомля)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вароніцкага сельсавета 28 населеных пунктаў[2]. 24 верасня 2008 года скасавана вёска Загорцы[3].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1716 чалавек[4], з іх 89,5 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1359 чалавек[6].
Населеныя пункты
правіцьСтаршыні
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 55. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Полоцкого районного Совета депутатов от 24 июня 2008 г. № 90 Об упразднении населенных пунктов Полоцкого района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.