Яўген Іванавіч Кімстач

Яўген Іванавіч Кімстач (нар. 5 жніўня 1931, в. Паганькі, Полацкага раёна, Віцебскай вобласці — 27 студзеня 2013) — беларускі палітык. Герой Сацыялістычнай Працы (1981).

Яўген Іванавіч Кімстач
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 5 жніўня 1931(1931-08-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 2013(2013-01-27) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
залаты медаль ВДНГ Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 5 жніўня 1931 года ў в. Паганькі Ветрынскага (зараз Полацкага) раёна.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1949 годзе брыгадзірам паляводчай брыгады калгаса «Новы шлях».

З 1951 года па 1954 год служыў у Савецкай Арміі.

У 1955—1958 гадах — старшыня выканкамаў Завозерскага, затым Вароніцкага сельсаветаў. У 1958 годзе ў складзе 30-тысячнікаў быў накіраваны старшынёй калгаса імя Сільніцкага. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1981 годзе.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання (1975—1980), абіраўся дэпутатам Вароніцкага сельскага Савета, Полацкага раённага і Віцебскага абласнога Саветаў.

Памёр 27 студзеня 2013 года. Пахаваны на могілках у в. Варонічы Полацкага раёна. На яго магіле ў 2014 годзе ўсталяваны бюст[1][2].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Барейша, М. Тридцатитысячник / М. Барейша // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.]; рец. Б. В. Стрельцов. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 136—139.
  • Кимстач Евгений Иванович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 247.
  • Кимстач Евгений Иванович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 112.
  • Кимстач Евгений Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 484.
  • Кімстач Яўген Іванавіч // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч; уклад. С. С. Чарняўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Вышэйшая школа, 1999. — С. 629.