Дзяржаўная ДЮСШ Полацкага раёна
Спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Полацкая дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа» — спартыўная установа ў г. Полацку Полацкага раёна Віцебскай вобласці.
СВСУ ФКіС «Полацкая дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа» | |
---|---|
Заснавана | 1946 |
Тып | дзіцяча-юнацкая спартыўная школа[d] |
Адрас | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Стралецкая, 10а. |
Сайт | sport-school.by |
Гісторыя
правіцьШкола вядзе сваю гісторыю з 8 мая 1946 года. На падставе Пастановы дзяржаўнай штатнай камісіі пры Савеце Міністраў СССР, загадам Полацкага аблана была адкрыта дзіцячая спартыўная школа.
Аснову поспехаў ДЮСШ закладвалі першыя трэнеры: В. М. Стома, В. У. Гарбуноў, А. І. Сяргееў, Л. П. Бандарэнка і іншыя. У тыя гады быў падрыхтаваны першы майстар спорту СССР па лёгкай атлетыцы — Іван Арлоў.
З 1970 года на базе школы сталі працаваць 2 спартыўныя школы: ДЮСШ № 1 — лёгкая атлетыка, гімнастыка; ДЮСШ № 2 — баскетбол, гандбол, футбол, хакей. Цэлая плеяда маладых трэнераў стала працаваць з юнымі спартсменамі. Некаторыя з іх былі самі ў ліку выпускнікоў Полацкай спартыўнай школы.
У 2002 годзе адбылося аб’яднанне 2 спартыўных школ.
У цяперашні час у школе працуе 34 трэнеры-выкладчыкі, навучаюцца каля 1000 чалавек.
За час існавання трэнерамі спартыўнай школы было падрыхтавана 6 майстроў спорту міжнароднага класа, 31 майстар спорту і больш за 60 кандыдатаў у майстры спорту[1].
Аддзяленні
правіць- Баскетбол
- Валейбол
- Гандбол
- Футбол
- Лёгкая атлетыка
- Лыжныя гонкі
- Шахматы
- Бокс
- Мастацкая гімнастыка
Дырэктары школы
правіць- Уладзімір Антонавіч Шуліка (1946—1950)
- Уладзімір Рыгоравіч Кіта (1950—1953)
- Аляксандр Іванавіч Селіванаў (1953—1989)
- Міхаіл МіхайлавічЖэнаў (1970—1978)
- Леанід Уладзіміравіч Закс (1984—1994)
- Міхаіл Уладзіміравіч Жыхар (1989—1998)
- Аляксандр Мікалаевіч Фраленкаў (1994—1998)
- Георг Шаломавіч Арліеўскі (1998—2000)
- Васіль Уладзіміравіч Глазкін (1998—2003)
- Аляксандр Сцяпанавіч Аўдачонак (2000—2003)
- Валерый Мікалаевіч Каваленка (2003—2006)
- Аляксей Браніслававіч Юркевіч (2006—2008)
- Леанід Мікалаевіч Сіняўскі (з верасня 2008 года і па цяперашні час)
Зноскі
Літаратура
правіць- Большакова, А. Из гостей — с медалями / А. Большакова // Полацкі веснік. — 2013. — 18 кастр. — С. 1.
- Большакова, А. Когда работа по душе / А. Большакова // Полацкі веснік. — 2018. — 9 лют. — С. 7.
- Пугачева, А. Служа Отечеству и спорту / А. Пугачева // Віцебскі рабочы. — 2010. — 16 сент. — С. 15.
- Синявский, Л. Леонид Синявский: работать с пользой / Л. Синявский; беседовала А. Большакова // Полацкі веснік. — 2009. — 27 сак. — С. 4.
- Трапезникова, Л. ДЮСШ № 1 + ДЮСШ № 2 / Л. Трапезникова // Овертайм (Новополоцк). — 2003. — 15 апр. — С. 2.
- Шейндлин, Н. Спортивной школе — 50 / Н. Шейндлин // Віцебскі рабочы. — 1996. — 10 верас. — С. 4.
- Шэйндлін, Н. Палачане сярод лепшых / Н. Шэйндлін // Полацкі веснік. — 1998. — 15 мая. — С. 1.