Ігар Іванавіч Марковіч
Ігар Іванавіч Марковіч (нар. 1960, в. Ніжняе Хаміно, Верхнядзвінскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Ігар Іванавіч Марковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Іосіф Мікалаевіч Палачанін | ||||||
Пераемнік | Васіль Мікалаевіч Шылаў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас | ||||||
Папярэднік | Мікалай Мікалаевіч Шаўчук | ||||||
Нараджэнне |
1960[1] |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Ніжняе Хаміно Верхнядзвінскага раёна. Мае сястру, яна працуе настаўніцай рускай мовы. У дзяцінстве сярод захапленняў былі ровары і матацыклы[2].
У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі». У 2009 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[3].
Працоўную дзейнасць пачаткаў у 1982 годзе ў саўгасе «Дрысенскі» Верхнядзвінскага раёна, дзе працаваў інжынерам-механікам, інжынерам па тэхніцы бяспекі і арганізацыі пажарнай аховы, загадчыкам майстэрняў, галоўным інжынерам. З 1987 па 1990 год — інструктар сельскагаспадарчага аддзела, затым інструктар арганізацыйнага аддзела Верхнядзвінскага райкама КПБ Віцебскай вобласці. У 1990 годзе ўзначаліў Верхнядзвінскае КУП па вытворча-тэхнічным абслугоўванні раённага аграпрамысловага аб’яднання Віцебскай вобласці, з 2003 года — гендырэктар ААТ «Верхнядзвінскі райаграсэрвіс»[3].
У сакавіку 2007 года прызначаны старшынёй Верхнядзвінскага райвыканкама[3]. Свой стыль кіраўніцтва называе «дэмакратычным»[2].
26 снежня 2019 года прызначаны старшынёй Полацкага райвыканкама. Пасада кіраўніка Полацкага раёна стала вакантнай пасля таго, як былы старшыня Мікалай Шаўчук стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў[2].
Узнагароджаны граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2017)[4].
Сям’я
правіцьМае дваіх сыноў. Адзін з іх жыве ў Наваполацку, працуе юрыстам[2].
Зноскі
- ↑ а б в г http://www.pvestnik.by/?p=60679
- ↑ а б в г Пяць фактаў пра пяцярых новых старшыняў райвыканкамаў
- ↑ а б в В должности председателя Полоцкого райисполкома утвердили Игоря Марковича 31.12.2019(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2020. Праверана 22 студзеня 2020.
- ↑ Свидетельство № 5-02/107 от 10 ноября 2017 года (руск.)(недаступная спасылка). Минская епархия (10 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022. Праверана 18 лістапада 2020.