Завозерскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Заво́зерскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Завозер’е.

Завозерскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Полацкі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Завозер’е
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 10 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 756
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Семянецкі сельсавет у складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Семянец. У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Завозер’е. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Семянец. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Ветрынскага раёна Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Завозер’е, сельсавет перайменаваны ў Завозерскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Полацкага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тураўлянскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Альшаніца, Будзішча, Гарадзішча 1-е, Гарадзішча 2-е, Загацце, Капцы, Карпінічы, Навіны, Паўлаўскае, Піскуны, Пуканаўка 1-я, Пуканаўка 2-я, Ткачова і Туроўля)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 22 населеныя пункты[3]. 10 кастрычніка 2013 года Завозерскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гомельскага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 756 чалавек[5], з іх 86,0 % — беларусы, 10,6 % — рускія, 1,6 % — украінцы[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: аграгарадок Завозер’е, вёскі Абалонне, Бецкае, Гарадзішча, Казімірова, Калпінка, Карпінічы, Лучна, Міжлессе, Мяжно 1, Мяжно 2, Мяжно 3, Пуканаўка 1, Пуканаўка 2, Пушна, Семянец, Ткачова, Туроўля, Шалкова і Шастова.

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 55. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.