Братаўна

возера ў Беларусі

Бра́таўна — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Ушача.

Братаўна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 136,0[1] м
Даўжыня 1,32 км
Шырыня 0,46 км
Плошча 0,35 км²
Аб’ём 0,00129 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,43 км
Найбольшая глыбіня 7 м
Сярэдняя глыбіня 3,7 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,39 ‰
Празрыстасць 2,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 12,45 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Братаўна (Беларусь)
Братаўна
Братаўна
Братаўна (Віцебская вобласць)
Братаўна
Братаўна
Map

Плошча паверхні 0,35 км². Даўжыня 1,32 км, найбольшая шырыня 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі 3,43 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 7 м, сярэдняя 3,7 м. Аб’ём вады 1,29 млн м³. Плошча вадазбору 12,45 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з усходу на захад. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы. Берагі нізкія, пясчаныя. У заходняй частцы возера месцамі берагі сплавінныя. Дно плоскае з невялікім нахілам да сярэдзіны возера. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і выцякае ручай у возера Жадунь. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 3—3,5 м. Надводная прыбярэжная расліннасць займае палосу 15—75 м.

У возеры водзяцца шчупак, плотка, лешч, акунь, карась, язь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць