Янова (возера)
Янова, Янаўскае — возера на мяжы Ушацкага і Полацкага раёнаў Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва. Знаходзіцца за 22 км на поўдзень ад Полацка і за 16 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Бікульнічы. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Янова | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 127,6 м |
Даўжыня | 6,5 км |
Шырыня | 2,2 км |
Плошча | 7,7 км² |
Аб’ём | 0,0418 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 25 км |
Найбольшая глыбіня | 13,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 5,4 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,250 ‰ |
Празрыстасць | 1,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 721 км² |
Упадаюць | рака Дзіва, пратока, ручаі |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні Янова складае 7,7 км². Даўжыня возера 6 км, найбольшая шырыня 2,2 км. Найбольшая глыбіня дасягае 13,2 м. Даўжыня берагавой лініі — 25 км. Плошча вадазбору 729 км².
Катлавіна Янова падпруднага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, месцамі стромкія. Вышыня схілаў дасягае 12 метраў. Берагавая лінія звілістая, утварае некалькі заліваў і мысоў (у заходняй частцы возера залівы паўднёвы і Паўночны Рог). Берагі вышынёй да 1 м, на поўдні зліваюцца з забалочанай нізінай. Літаральная зона шырынёй да 100 метраў пясчаная. Схілы сублітаралі выразныя. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 20 %, да 4 м — 42,8 % плошчы возера. Каля 70 % дна выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Возера Янова эўтрофнае, слабапраточнае. Праз возера працякае рака Дзіва (выцякае пад назвай Туржэц і злучае Янова з возерам Зашчаты). Упадаюць каналы і ручаі, у тым ліку, на паўднёвым захадзе ручай з возера Адворанскае. Прыбярэжная надводная расліннасць распаўсюджана на адлегласці да 70 м ад берага возера.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, судак, акунь, плотка, язь і іншыя віды рыб.
Каля возера вёскі Бікульнічы, Свяціца, Увалокі, Янова, праходзіць аўтамабільная дарога Р46 (Полацк — Лепель).
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
Спасылкі
правіць- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)