Ушацкая група азёр

(Пасля перасылкі з Ушацкія азёры)

Ушацкая група азёр, размяшчаецца ва Ушацкім, часткова ў Полацкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласці, у басейне ракі Тураўлянка.

Возера Крывое, Ушацкі раён

Уключае больш за 60 азёр агульнай плошчай больш за 75 км² і аб′ёмам вады 350 млн м³. Найбольшыя: Чарсцвяцкае, Павульскае, Атолава, Паўазер'е, Янова, Бярозаўскае, Крывое, Гомель. Вадазбор 803 км², пераважна разараны, прадстаўлены комплексам ледавіковых і водна-ледавіковых форм рэльефу. Спалучэнне розных тыпаў катлавін, озавых град, якія іх акружаюць, і камавых узвышшаў, часта парослых лесам, стварае маляўнічы ландшафт. Азёры злучаны невялікімі шматлікімі рэкамі, ручаямі, канавамі; праз шэраг азёр цячэ рака Дзіва. 3 пабудовай плаціны перад возерам Гомель узровень Ушацкай групы азёр зарэгуляваны. Азёры з’яўляюцца месцам адпачынку і турызму. Возера Крывое як эталон чыстых мезатрофных вадаёмаў аб’яўлена азёрным заказнікам.

Літаратура

правіць
  • Абабурка І. На Ушацкіх азёрах / І. Абабурка // Родная прырода. — 1979. — № 6. — С. 22-24.
  • Бельскі Я. Край рэк і азёр / Я. Бельскі // Паляўнічы і рыбалоў. — 2003. — 17-30 крас.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэдкал. Л. Казлоўская і інш. — Мн.,1992. — 380 с.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Сюбарава С. Дзе плешчуцца азёры / С. Сюбарава // Родная прырода. — 1981. — № 3. — С. 28-29.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін і інш. — Мн., 1986. — Т. 5. — С. 179—180.
  • Якушка В. У краі Ушацкіх азёр / В. П. Якушка // Родная прырода. — 1977. — № 5. — С. 2, 25.