Павульскае

возера ў Беларусі

Паву́льскае возера (Павулле, Цётча) — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Павулле. Належыць да групы Ушацкіх азёр, знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка.

Павульскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 127,9 м
Даўжыня 6,4 км
Шырыня 1,5 км
Плошча 8,54 км²
Аб’ём 0,02675 км³
Даўжыня берагавой лініі 25 км
Найбольшая глыбіня 5,5 м
Сярэдняя глыбіня 3,1 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,25 ‰
Празрыстасць 2,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 652 км²
Упадаюць рака Дзіва, ручаі
Выцякаюць рака Дзіва
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Павульскае возера (Беларусь)
Павульскае возера
Павульскае возера
Павульскае возера (Віцебская вобласць)
Павульскае возера
Павульскае возера
Map

Плошча возера Павульскае складае 8,54[1] км². Найбольшая глыбіня возера 5,5 м, сярэдняя 3,1 м. Даўжыня возера 6,4 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 25 км. Аб’ём вады ў возеры складае 26,75 млн м³, плошча вадазбору — 652 км².

Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышыню 6—8 м, на поўначы і захадзе вышыня схілаў сягае да 20 м, разараныя. Берагавая лінія звілістая. У паўднёва-усходняй частцы возера 2 вузкія залівы. Берагі вадаёма нізкія, пясчаныя, знаходзяцца пад хмызняком. На пэўных участках берагі забалочаныя.
На паўночным усходзе і ўсходзе забалочаная пойма шырынёй да 25 метраў. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-гліністае. Асноўная частка дна возера выслана крэменязёмістым сапрапелем (сярэдняя магутнасць слою каля 6 м). Мінералізацыя і празрыстасць вады вагаецца ад 200 мг/л і 0,7—1,3 м адпаведна ўлетку да 250 мг/л і 2,5 м зімой. На возеры востраў плошчай 6 га (0,06 км²).
Возера эўтрофнае, праточнае. Праз Павульскае працякае рака Дзіва і злучае яго з азёрамі Янова і Бярозаўскае. Упадаюць ручаі і каналы, у тым ліку ручай Гарбаціца[2] з возера Чарсцвяцкае і ручай з Вяркудскага возера.
Расліннасць пашыраецца на адлегласці да 250 м ад берага і да глыбіні 3 м. Сярод раслін: чарот, разак, трыснёг, рдзесты і інш.

У возеры водзяцца шчупак, судак, лешч, язь, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Павулле, Двор Павулле, Гарадок, Сонькін Рог.
У 1563—1576 гадах на беразе возера існаваў Красны замак (вядомы паводле малюнка С. Пахалавіцкага 1579 года)[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2.: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн.2. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць