Красны замак
Кра́сны замак — колішні замак, які існаваў на беразе Павульскага возера (Ушацкі раён Віцебскай вобласці Беларусі) у 1563—1579 гадах.
Замак | |
Красны замак | |
---|---|
![]() Красны замак у 1579 г. | |
55°13′44″ пн. ш. 28°56′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Заснавальнік | Жыгімонт II Аўгуст |
Дата заснавання | 1564 |
![]() |
Гісторыя Правіць
Быў пабудаваны з дрэва і каменю. Вядомы паводле гравюры С. Пахалавецкага 1579 года. Трохвугольная ў плане крэпасць з вежамі па вуглах (две чацверыковыя з двухсхільнымі дахамі, адна васьмерыковая з шатровым) і прамавугольнай у плане брамай, была накрытая двухсхільным дахам, абкружаная вадзяным ровам з мостам. Абарончыя сцены мелі ў верхніх частках баявыя галерэі з абламамі і байніцамі. На дзядзінцы размяшчаліся аднапавярховыя жылыя дамы.
Літаратура Правіць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 463.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.