Сосніца (рака)
рака ў Беларусі
Со́сніца[1] — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток Дзвіны.
Сосніца | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 39 км |
Басейн | 394 км² |
Расход вады | 2,8 м³/с (вусце) |
Вадацёк | |
Выток | Сосна |
• Каардынаты | 55°35′44,82″ пн. ш. 29°14′52,96″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дзвіна |
• Каардынаты | 55°25′32,70″ пн. ш. 29°00′26,99″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Полацкі раён |
![]() |
Выцякае з возера Сосна за 10 км на паўднёвы захад ад вёскі Труды[1]. Цячэ па Полацкай нізіне. Упадае ў Заходнюю Дзвіну каля вёскі Сосніца. Даўжыня ракі каля 39 км. Плошча вадазбору 394 км², азёрнасць 5 %. Даліна ракі невыразная, схілы нізкія. Рэчышча звілістае, шырынёй 3—5 метраў у верхнім цячэнні і 7—9 метраў у ніжнім.
Прытокі — Саснянка (левы), Стурлыец (правы, з возера Лешна). У басейне ракі азёры Болныра, Вырвіна, Сосна (Лешна), Невежа, Жэльцы, Няклея, Арлея, Крывыя Акуні, Глінскія, Сітна, Сіценец, Палучча, Галінец, Перакоша, Вялікае Астравіта, Малое Астравіта, Вырвіна, Паганік, П’янае, Хвашчавацік і іншыя.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Шэка Н. Дз. Сосніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Сосніца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 89. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 10 студзеня 2018. (руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 1 верасня 2021. (руск.)