Вялікае Астравіта
Вялі́кае Астраві́та — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца, прыкладна за 50 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, у межах гідралагічнага заказніка «Глыбокае—Чарбамысла, Вялікае Астравіта» («Глыбокае—Вялікае Астравіта»[1]).
Вялікае Астравіта | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 157,2 м |
Даўжыня | 1,22 км |
Шырыня | 0,57 км |
Плошча | 0,48 км² |
Аб’ём | 0,0015 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,3 км |
Найбольшая глыбіня | 6 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,1 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,017 ‰ |
Празрыстасць | 5,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,1 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,48 км². Даўжыня 1,22 км, найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя 3,1 м. Аб’ём вады 1,5 млн. м³. Плошча вадазбору 1,1 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на поўначы і ўсходзе вышынёй 10—11 м, на захадзе 4—5 м, стромкія. Паўднёвыя схілы спадзістыя, вышынёй да 3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, пясчаныя. Паўднёвыя берагі тарфяністыя. Мелкаводдзе да глыбіні 2 м пясчанае. Да глыбіні 3 м дно возера выслана апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй (менш за 20 мг/л) і вялікай празрыстасцю (да 5,3 м). Возера мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі. Арганічнае жыццё развіта слаба. Надводная расліннасць утварае паласу ўздоўж берага шырынёй да 10 м. Дно да глыбіні 5 м расце ахоўны від раслін — палушнік азёрны, які занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[2].
Іхтыяфаўна бедная. У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь.
Зноскі
- ↑ Гидрологические заказники Архівавана 27 снежня 2013.
- ↑ Полушник озёрный Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- Уласаў В. П. Вялікае Астравіта // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Вялікае Астравіта Архівавана 17 жніўня 2013.