Арлея (возера)
Арле́я — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца за 43 км на паўночны ўсход ад Полацка.
Арлея | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 140,3[1] м |
Даўжыня | 2,33 км |
Шырыня | 0,43 км |
Плошча | 0,65 км² |
Аб’ём | 0,00123 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 6,2 км |
Найбольшая глыбіня | 2,7 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,9 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | да 0,107 ‰ |
Празрыстасць | 0,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 12,3 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручаі |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
НазваПравіць
Назва Арлея балцкага паходжання.
Найбліжэйшы адпаведнік — назва верхнедняпроўскай ракі Арлея (на ўсходзе ад смаленскага Кардымава)[2]. Тую ж форму адпачатна мела назва возера Арлейка (на поўначы ад Віцебска).
Той жа балцкі гідранімічны корань Arl- у назвах ракі Орлік на Верхнім Павоччы (ад яе назва горада Арол), прускага возера Arle[3].
Далей да гідранімічнага кораня Ar-, які ў назвах Арэса, Аражня (у басейне Пцічы). Ад балцкага *ar-, індаеўрапейскага *ar-, *er- / *or- са значэннем «рухацца»[4].
У назве Арлея балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у падняпроўскіх балцкіх гідронімах *Vedēja, *Rupēja[5], літоўскіх Asveja, Roveja[6], у назве возера Асвея. Блізкія яму пашыральнікі -ij-, -uj- у водных назвах тыпу Ілія, Бабруя.
Значэнне назвы Арлея звязанае з рухам вады праз гэтае возера — яно праточнае, у яго ўцякаюць ручаі і з яго выцякае рэчка Дражбітка.
Паблізу Арлеі — азёры з балцкімі назвамі Жодзень, Восмата, Обаль (праз яго цячэ рака Обаль), Обалінец (на пэўным аддаленні ад ракі Обаль).
ВодаапісаннеПравіць
Плошча паверхні возера 0,65 км². Даўжыня 2,33 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,9 м.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Вышыня схілаў да 2 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, сплавінныя на захадзе. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Да глыбіні 1,5 м слаба зарастае. Возера эўтрофнае. У возера ўпадаюць 3 ручаі, у тым ліку Трэшчалі[7] з возера Грыбна, і выцякае рака Дражбітка, злучаючая Арлею з возерам Болныра.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, язь, карась і іншыя віды рыб.
Каля паўночна-ўсходняга берага вёска Арлея.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-23 Архівавана 1 мая 2013.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 166.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 45-47.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 178, 195, 206.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 49, 280.
- ↑ Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
СпасылкіПравіць
- Возера Арлея Архівавана 25 верасня 2012.