Сосна (возера, Полацкі раён, басейн Дражбіткі)
Со́сна[1] — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дражбітка (прыток Сосніцы).
Со́сна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,7 км |
Шырыня | 0,9 км |
Плошча | 1,25 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 5,45 км |
Найбольшая глыбіня | 6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 127 км² |
Упадаюць | Дражбітка |
Выцякаюць | Дражбітка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні Сосна 1,25 км², даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Сярэдняя глыбіня возера 2,5 м, найбольшая — 6 м.
Катлавіна складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй 3—8 метраў, стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія і забалочаныя. На возеры востраў плошчай каля 0,8 га.
Возера зарастае слаба.
Праз возера працякае рака Дражбітка. Плошча вадазбору 127 км²[1].
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Сосна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Сосна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 89. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Крылович К. К. Сосно. // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
- Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 17. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.