Сітна (возера, Полацкі раён)
Сі́тна[2] — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца за 44 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка каля вёскі Вялікае Сітна.
Сітна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 147,8[1] м |
Даўжыня | 2,82 км |
Шырыня | 0,97 км |
Плошча | 1,83 км² |
Аб’ём | 0,00646 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 7,22 км |
Найбольшая глыбіня | 7,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,5 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | 0,12—0,15 ‰ |
Празрыстасць | 1,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 8,5 км² |
Упадаюць | ручаі, каналы |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 1,83 км², даўжыня 2,82 км, найбольшая шырыня 0,97 км. Найбольшая глыбіня дасягае 7,5 м. Плошча вадазбору 8,5 км².
Катлавіна Сітна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 8—9 метраў, спадзістыя, складзеныя з пяскоў і супяскоў. У паўднёвай частцы возера схілы катлавіны стромкія і дасягаюць у вышыню 17 метраў. Берагавая лінія возера слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,5 м, пясчаныя. На поўначы возера берагі тарфяністыя. Пойма шырынёй ад 10 да 40 метраў. На паўночным захадзе пойма возера пераходзіць у балота. Падводная частка катлавіна карытападобнай формы. Літаральная зона шырокая і займае каля 70 % плошчы возера. Ёсць мелі з глыбінямі 1,2—2,3 м. Дно возера да глыбіні 4 м пясчанае і глеістае, глыбей — выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Сітна моцна зарастае. Расліннасць пашырана на адлегласці да 200 м ад берага і да глыбіні 3,2 м.
Возера Сітна эўтрофнае, слабапраточнае. У возера ўпадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы, у паўднёвай частцы выцякае ручай, які злучае Сітна з возерам Сіценец.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, гусцяра, плотка, карась і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Сітна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 424. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сітна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)