Лаўжанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Лаўжа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Мікіціха.

Лаўжанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шумілінскі раён
Уключае 33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Мікіціха
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 488
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2130
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Адміністрацыйны цэнтр — станцыя Лоўжа. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Сіроцінскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бываліна, Ласвіцкія, Новае Дворышча, Плігаўкі і Старое Дворышча), з Обальскага сельсавета — 14 населеных пунктаў (Абалонне, Брыцікі, Гатаўскія, Гушчына, Заполле, Крыцкія, Лабатка, Плігаўкі, Равенец, Спаскае, Станіславова, Ферма, Цаўі і Чарнічонкі)[1]. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна за выключэннем 9 населеных пунктаў (Баравыя, Гарбузы, Залессе, Лоўжа, Марынкіна, Мерзлякі, Пабеда, Слабада і Шняўка), якія былі ўключаны ў склад Віцебскага раёна[2]. У 1963 годзе ў склад сельсавета з Дабейскага сельсавета Віцебскага раёна вернута вёска Шняўка[3]. З 30 ліпеня 1966 года — сельсавет у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 12 верасня 1966 года ў склад сельсавета з Дабейскага сельсавета пералічаны 10 населеных пунктаў (Баравыя, Барсукі, Варанькі, Гарбузы, Залессе, Лоўжа, Марынкіна, Мерзлякі, Пабеда і Слабада)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лаўжанскага сельсавета 48 населеных пунктаў[5]. 12 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мікіціха[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1835 чалавек[7], з іх 92,0 % — беларусы, 6,5 % — рускія, 1,0 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1488 чалавек[9].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
  3. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лютага і 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 66. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.