Баравухскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Махіроўскі сельсавет)

Бараву́хскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — горад Наваполацк (не ўваходзіць у склад).

Баравухскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Полацкі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Наваполацк (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 551
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Значная частка тэрыторыі сельсавета фактычна з’яўляецца прыгараднай зонай Наваполацка, дзейнічаюць маршруты гарадскога транспарту Наваполацка.

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Махіроўскі сельсавет у складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Махірова. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Баравуха. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 7 чэрвеня 1968 года сельсавет перайменаваны ў Баравухскі з цэнтрам у вёсцы Баравуха I[1]. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Салоніцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Пагіршчына і Чарнешчына)[2]. 2 лістапада 1972 года ў гарадскую мяжу Полацка ўключана вёска Пагіршчына[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 23 населеныя пункты[4]. 15 сакавіка 2000 года цэнтр сельсавета — вёска Баравуха-1 — і пасёлак Міжрэчча перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Наваполацкага гарсавета[5]. 15 чэрвеня 2000 года цэнтр сельсавета — вёска Баравуха-1 атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу і перайменавана ў Баравуху[6]. 23 верасня 2008 годзе на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Сонечны[7]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Адамоўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: аграгарадок Кушлікі, вёскі Адамова, Балдышы, Галякова, Заполле, Крумплева, Кулікова, Мётлы, Мікуліна, Навінне, Падазерцы, Плігаўкі, Райкова, Струбкі, Фёдарава, Церасполле і Якубенкі)[8]. 23 сакавіка 2016 года скасавана вёска Цюлькі[9]. 22 лютага 2019 года гарадскі пасёлак Баравуха і пасёлак Міжрэчча ўключаны ў склад Наваполацка[10].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў, без Баравухі і Міжрэчча, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Наваполацкага гарсавета) — 1008 чалавек[11], з іх 85,6 % — беларусы, 11,8 % — рускія, 1,0 % — украінцы[12]; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1551 чалавек[13].

Населеныя пункты правіць

Баравухскі сельсавет уключае 36 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Полацка некаторых населеных пунктаў Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад 2 лістапада 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 55. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 15 марта 2000 г. № 136 О передаче деревни Боровуха-1 и поселка Междуречье Полоцкого района в административное подчинение новополоцких городского Совета депутатов и городского исполнительного комитета и об изменении границы города Новополоцка
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов № 41 от 15 июня 2000 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2019. Праверана 18 ліпеня 2021.
  7. Перечень наименований, присвоенных географическим объектам 2006—2008 Архівавана 18 ліпеня 2021.. maps.by.
  8. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  9. Решение Полоцкого районного Совета депутатов от 23 марта 2016 г. № 95 Об упразднении сельского населенного пункта Полоцкого района
  10. Указ Президента Республики Беларусь от 22 февраля 2019 г. № 73 Об изменении границ административно-территориальных (территориальных) единиц
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  13. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.