Баравуха
Баравуха[2] — былы гарадскі пасёлак у Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на беразе возера Велле. Цяпер у складзе горада Наваполацка[3].
Гарадскі пасёлак
Баравуха
| ||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца ў 1812 годзе. Побач з вёскай праходзіў тракт з Дрысы ў Полацк.
З адкрыццём чыгуначнага руху ад Полацка да Дзвінска ў кастрычніку 1866 года ў Баравусе з’явіўся чыгуначны раз’езд і станцыя Рыга-Арлоўскай чыгункі.
У 1916 годзе ў Баравусе ў складзе дарожна-будаўнічага атрада працаваў беларускі паэт Янка Купала.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баравуха абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, але ўжо 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ўвайшла ў склад РСФСР. З 1924 года Баравуха зноў у складзе БССР.
Да пачатку Другой сусветнай вайны Баравуха знаходзілася ў 20 км ад мяжы з Польшчай. Побач з вёскай быў збудаваны ваенны гарадок. Баравуха стала цэнтрам паўночнага сектара Полацкага ўмацаванага раёна.
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны каля Баравухі адбываліся жорсткія баі. Падчас акупацыі тут размяшчаўся буйны нямецкі гарнізон, існаваў канцлагер для ваеннапалонных і гета.
У 1997—2019 гадах Баравуха падпарадкоўвалася Наваполацкаму гарадскому савету. Указам Прэзідэнта Беларусі ад 22 студзеня 2019 года гарадскі пасёлак канчаткова пазбаўлены статусу асобнага населенага пункта і ўключаны ў склад Наваполацка[3]. Таксама існуюць Баравуха 2-я і Баравуха 3-я (у межах Полацка).
Насельніцтва
правіцьВядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Мікалай Канстанцінавіч Талочка (нар. 1951) — вучоны ў галіне тэхнічнай фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (2000)[5].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ а б Границы г. Новополоцка расширяются Архівавана 1 сакавіка 2019.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 405. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Геаграфічныя звесткі па тэме Баравуха на OpenStreetMap